Роля "Каардынатар валанцёраў"
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 23:20, 8 ноября 2017; Rizoma (обсуждение | вклад)
Каардынатар валанцёраў - роля ў камандзе, якая факусуецца на людзях, камунікацыях з імі. Веданне арганізацыйных справаў з'яўляецца ключавым для таго, каб кмпетэнтна ўключаць новых людзей у праекты арганізацыі.
Содержание
Абавязкі
- Ведаць і падзяляць мэту, міссію, каштоўнасці арагнізацыі.
- Праводзіць сустрэчы з новымі валанцёрамі і рабіць уводзіны ў арганізацыю.
- Дапамагаць пачынаючым уцягвацца ў праекты арганізацыі.
- Распрацоўваць і выконваць план прыцягнення новых валанцёраў.
- Весці базу даных валанцёраў.
- Арганізоўваць мерапрыемствы па падтрыманню сувязяў з новымі і бывалымі валанцёрамі.
- Займацца распрацоўкай і праверкай тэставых заданняў для валанцёраў.
- Арыентавацца ў праектах і планах арганізацыі.
- Шукаць месцы і групы па мабілізацыі валанцёраў у дзейнасць арганізацыі.
Кампетэнцыі і якасці
- Жаданне знаёміцца і працаваць з новымі людзьмі, якія прыходзяць у арганізацыю.
- Уменне якасна і дэтальна апісаць заданні.
- Базавыя веданні планавання і правядзення мерапрыемстваў для ўдзельнікаў арганізацыі.
- Адкрытасць да лічбавых тэхналогіяў і павага лічбавых правоў.
- Уменне арыентавацца ў вялікім патоку арганізацыйнай інфармацыі (праекты, мерапрыемствы, бягучыя задачы, статэгічныя мэты).
Занятасць і што прапануем
- падчас стажыроўкі забеспячэнне камунікатыўных (мабільны інтэрнэт) і транспартных выдаткаў (праязны на ўсе віды транспарту);
- цікавы калектыў, практыку беларускай і англійскай моваў, новыя знаёмствы з разумнымі і актыўнымі людзьмі;
- працягласць стажыроўкі 3-6 месяцаў;
- пракачку ў лічбавых тэхналогіях датычна працы каманды;
- тыднёвую занятасць каля 20 гадзін;
- па выніках стажыроўкі мы пішам рэкамендацыйны ліст, а таксама садзейнічаем прафесійнаму росту
Крытэры паспяховасці стажыроўкі
- Колькасць прыцягнутых валанцёраў.
- Колькасць праведзеных унутраных мерапрыемстваў з валанцёрамі.
- Колькасць рэалізаваных праектаў па прыцягненню валанцёраў.
- Колькасць напісаных тэставых задач.
- Колькасць уцягнутых у праекты валанцёраў.
У выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.
У нашай арганізацыі, добрая магчымасць развіваць англійскую і беларускую мовы, дзелавую перапіску, свае арганізацыйныя і камунікатыўныя здольнасці.
У супрацы з людзьмі нам важна ўзаемадапамога, адкрытасць, уключанасць, а таксама займацца любімай справай.