Роля "Каардынатар валанцёраў"
Материал из Вікі Фаланстэра
Каардынатар валанцёраў — роля ў камандзе, якая факусуецца на людзях, камунікацыях з імі. Веданне арганізацыйных справаў з’яўляецца ключавым для таго, каб кампетэнтна ўключаць новых людзей у праекты арганізацыі.
Содержание
Абавязкі
- Праводзіць сустрэчы з новымі валанцёрамі і рабіць уводзіны ў арганізацыю.
- Дапамагаць пачаткоўцам уцягвацца ў праекты арганізацыі.
- Распрацоўваць і выконваць план прыцягнення новых валанцёраў.
- Весці базу даных валанцёраў.
- Арганізоўваць мерапрыемствы па падтрыманні сувязяў з новымі і дасведчанымі валанцёрамі.
- Займацца распрацоўкай і праверкай тэставых заданняў для валанцёраў.
- Арыентавацца ў праектах і планах арганізацыі.
- Шукаць месцы і групы па мабілізацыі валанцёраў у дзейнасць арганізацыі.
Абавязкі па стане на 15.12.2018
- Распавядаць пра дзейнасць арганізацыі і накірункі новым удзельнікам.
- Збіраць у каардынатараў праектаў і накірункаў патрэбы па валанцерах.
- Знаходзіць і накіроўваць людзей на праекты згодна патрэбам каардынатараў.
- Афармляць дамовы са стажорамі і практыкантамі, адсочваць стварэнне і вядзенне профіляў у вікі, весці інфармацыю па валанцерам у crm.
- Адсочваць ідэі праектаў і клубаў, аналізаваць іх на прадмет актуальнасці і дасяжнасці рэалізацыі ў існуючых умовах, і перанакіроўваць на абраныя (разам са старшыней) валанцераў, якія нічым не занятыя.
- Збіраць водгукі пра валанцерства кожныя 2 месяцы (стварыць, даваць запоўніць анкету).
- Збіраць выніковыя анкеты стажораў напрыканцы.
- Раз на 2-3 месяцы збіраць водгукі пра валанцерства ў Фаланстэре ў якасці невялічкага артыкула, відэа-водгука альбо неяк інакш (творчы падыход).
- Арганізоўваць разам з камандай Фаланстэра раз на тры месяцы "пасвячэнне" у чальцы Фаланстэра і прымаць у ім актыўны ўдзел.
- Быць адказным за правядзенне нефармальных мерапрыемстваў, арганізоўваць і мабілізаваць іншых чальцоў каманды і валанцераў на дапамогу.
Паўнамоцтва
- выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і рассылку Фаланстэра;
- выкарыстоўваць акаўнт Фаланстэра на тут.бай;
- мець уласны паштовы акаўнт на сервере Ф і выкарыстоўваць яго для справаў па перапіске з зацікаўленымі ў валанцерстве, практыке, стажыроўке;
- запытваць дапамогу ў пошуке і фармулеўке тэставых задач, у іх экспертнай праверке (першыя 6 мес. дакладна);
- дамаўляцца пра працу на базе і быць на ей ў пэўны час;
- пытаць пра наяўнасць і выкарыстоўваць лічбавыя праграмы, якія есць у Фаланстэре дзеля сваей паспяховай дзейнасці;
- карыстацца неабходным абсталяваннем у памяшканні Фаланстэра.
Кампетэнцыі і якасці
- Жаданне знаёміцца і працаваць з новымі людзьмі, якія прыходзяць у арганізацыю.
- Уменне якасна і дэтальна апісаць заданні.
- Базавыя веданні планавання і правядзення мерапрыемстваў для ўдзельнікаў арганізацыі.
- Адкрытасць да лічбавых тэхналогій і павага лічбавых праў.
- Уменне арыентавацца ў вялікім патоку арганізацыйнай інфармацыі (праекты, мерапрыемствы, бягучыя задачы, статэгічныя мэты).
Занятасць і што прапануем
- падчас стажыроўкі забеспячэнне камунікатыўных (мабільны інтэрнэт) і транспартных выдаткаў (праезны на ўсе віды транспарту);
- цікавы калектыў, практыку беларускай і англійскай моваў, новыя знаёмствы з разумнымі і актыўнымі людзьмі;
- працягласць стажыроўкі 3-6 месяцаў;
- пракачку ў лічбавых тэхналогіях датычна працы каманды;
- тыднёвую занятасць каля 20 гадзін;
- па выніках стажыроўкі мы пішам рэкамендацыйны ліст, а таксама садзейнічаем прафесійнаму росту
Крытэры паспяховасці стажыроўкі
- Колькасць прыцягнутых валанцёраў.
- Колькасць праведзеных унутраных мерапрыемстваў з валанцёрамі.
- Колькасць рэалізаваных праектаў па прыцягненні валанцёраў.
- Колькасць напісаных тэставых задач.
- Колькасць уцягнутых у праекты валанцёраў.
У выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.
У нашай арганізацыі добрая магчымасць развіваць англійскую і беларускую мовы, дзелавую перапіску, свае арганізацыйныя і камунікатыўныя здольнасці.
У супрацы з людзьмі нам важна ўзаемадапамога, адкрытасць, уключанасць, а таксама займацца любімай справай.