Файлавая сістэма Лінукс
Мэта:
- Даследваць базавую структуру файлавай сістэмы дыстрыбутыва Debian.
- Вывучыць базавыя каманды Shell.
- Вывучыць рамеркаванні правоу для карыстальникау.
Содержание
Тэорыя
Linux (таксама вядомая як GNU/Linux), Unix-падобная камп'ютарная аперацыйная сістэма. Самы вядомы прыклад паспяховага праграмнага праекта з адкрытым зыходным кодам і свабоднай праграмы; у адрозненне ад закрытых аперацыйных сістэм, такіх як Windows ці Mac OS X, усе зыходныя коды гэтай аперацыйнай сістэмы поўнасцю адкрытыя для выкарыстання, унясення змен і распаўсюджвання на умовах ліцэнзіі GNU GPL.
Ядро Linux выкарыстоўваецца ў якасці аднаго са складнікаў дыстрыбутываў Linux. Дыстрыбутывы Linux ствараюцца камп'ютарнымі аматарамі, закрытымі суполкамі, камерцыйнымі і грамадскімі арганізацыямі па ўсім свеце. Дыстрыбутывы ствараюць з рознымі мэтамі: падтрымка адмысловай камп'ютарнай архітэктуры, лакалізацыя праграм, падтрымка праграм рэальнага часу выканання, для ўбудаваных сістэм і інш. Шмат дыстрыбутываў не ўтрымліваюць несвабодных кампанентаў, якія могуць замінаць свабоднаму распаўсюджванню і выкарыстанню праграм.
Тыповы дыстрыбутыў агульнага прызначэння ўключае:
- ядро Linux;
- бібліятэкі і службовыя праграмы Праекту GNU;
- абалонкі каманднага радка;
- сістэму вокнаў X;
- адзін ці некалькі кіраўнікоў вокнаў (KDE, GNOME, Xfce і інш.);
- тысячы іншых праграмных прадуктаў: офісныя праграмы, кампілятары, тэкставыя рэдактары, навуковыя праграмы і інш.