Справаздача 2018
Содержание
- 1 Фаланстэр
- 2 Мэта арганізацыі
- 3 Статэгічныя мэты на папярэдні год
- 4 Каманда + праўленне
- 5 Лічбавая Майстэрня
- 6 Doika
- 7 Улазіны 2.0
- 8 Falanster Speaking Club
- 9 Пясочніца праектаў (тое, што па-ціху майнтэйніцца; драфт праекта)
- 10 Унутраныя праекты
- 11 Фінансавая і рэсурсная справаздача
- 12 Цытаты удзельнікаў
- 13 Ключавыя партнёры
- 14 Спасылкі
Фаланстэр
Назва арганізацыі | Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" |
Акронім | МГА "Фаланстэр" |
Кантактная асоба | Святлана Ермаковіч |
Зарэгістраваны адрас | г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н |
Тэлефон | +375 29 860 23 12 |
falanster.by@gmail.com | |
Старшыня праўлення | Міхаіл Волчак |
Год заснавання | 2010 |
Рэгістрацыйны нумар | № 05/0904 |
Іншыя кантакты | FB, VK |
Мэта арганізацыі
Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Нашы каштоўнасці:
- Інаватыўнасць,
- Аўтаномнасць,
- Калектывізм,
- Адкрытасць,
- Узаемадапамога,
- Уключанасць,
- Сацыяльная роўнасць.
Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.
Статэгічныя мэты на папярэдні год
У стратэгічны план на 2018 было закладзена 5 накірункаў.
Піяр.
Мы факусаваліся на выпрацоўцы паслядоўнай камунікатыўнай стратэгіі. Распрацавалі брэндбук Фаланстэра,
павялічылі нашу прысутнасць у сацыяльных сетках - зараз мы маем 880 падпісчыкаў у Фэйсбук і амаль штодзень на нашых старонках публікуецца новы пост.
Валанцёрства.
Працягваецца наладжванне сістэмы працы з валанцёрамі, распрацоўка сістэмы матывацыі, апісаны пакрокава жыццёвы цыкл з валанцёрамі.
У гэтым годзе праз праграму супрацы з замежнымі валанцёрамі (EVS) на 10 месяцаў да нас далучыўся валанцёр з Эстоніі.
Ідэнтычнасць.
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.
Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 быў прыняты механізм унутраных кансультацый.
Фандрайзінг.
На працягу года мы развівалі некалькі новых для нас праектаў фандрайзінга: модуль Doika, гік-лаўка i ClubMate.
Летам 2018 года быў атрыманы грант Усходняга Партнёрства ў 10,000$ на развіццё модуля Doika, а таксама праз ахвяраванні - 207 руб.
На праект Clubmate з планаваных 1500 руб. праз ахвяраванні было сабрана 580 руб. Гік-лаўка - прыкладна 500 руб.
Перадача ведаў.
Намячалася у двух накірунках: аўтаматызацыі (CRM + боты) і абмена ведамі з іншымі супольнасцямі.
Таксама вызначаны вікі-суботнікі, як сустрэчы па замацаванню практык і ведаў, якія складваюцца і накопліваюцца ў калектыве.
Планавалася агульнае мерапрыемства - школа Фаланстэра.
Каманда + праўленне
Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, бюракратыя;
Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Валерыя Амялюсік, праектны мэнэджмэнт, арганізацыйнае планаванне.
Лічбавая Майстэрня
Што такое Лічбавая Майстэрня:
Анлайн-маркет ІТ-валанцёрскага абмену, на якім валанцёры і грамадскія ініцыятывы могуць знаходзіць адзін аднаго.
Мэта праекта:
Узмацніць тэхнічны патэнцыял і айці-веды грамадскіх арганізацый, таксама развіць агульныя з намі прынцыпы і каштоўнасці сярод шукальнікаў дапамогі.
Бягучыя праекты Лічбавай Майстэрні:
- Doika;
- Мадэрнізацыя блога Лічбавай Майстэрні;
- Балбатун;
- Фаланстэр 2.0
- Гік-лаўка
- Мапа грамадскіх прастораў
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
- Кантакты адказных
Doika
Што такое Doika:
Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.
Мэта праекта:
Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.
Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
Стварыць модуль ахвяравання, які:
- Працуе на папулярных CMS.
- Не збірае вялікі адсотак ад сабранай сумы.
- Знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Асноўныя актыўнасці:
- Студзень 2018: завершана першая ітэрацыя распрацоўкі модуля.
- Люты 2018: прэзентацыя працоўнай версіі Doika на Буткэмпе.
- Студзень-травень 2018: другая ітэрацыя распрацоўкі.
- Травень 2018: пачатак трэцяй ітэрацыі распрацоўкі.
- Ліпень 2018: перамога на Хакатон-2018.
- Жнівень 2018: першая арганізацыя ўсталявала Doika на свой сайт.
- Верасень 2018: запуск лэндынга Doika.
- Лістапад 2018: тры арганізацыі акрамя Фаланстэра ўсталявалі Doika на свой сайт.
- Снежань 2018: актыўны PR модуля сярод грамадскіх арганізацый.
- 8.12 Брэст.
- 15.12 Віцебск.
- 22.12 Гомель.
- 29.12 Minsk Linux User Group | The MLUG.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Вынікі праекта на студзень 2019:
6 арганізацый усталявала Doika на свой сайт, сумарна сабрана больш за 6000 беларускіх рублёў.
Кантакты адказных:
Міхаіл Волчак, праэктны мэнэджмэнт, ідэі і каардынацыя.
Святлана Ермаковіч, SMM, прасоўванне, графічны дызайн.
Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўка.
Анастасія Марозава, даследванне, UX/UI.
Святлана Назарава, тэхпадтрымка.
Сямён Гаўрыленка, багфікс.
Улазіны 2.0
Што такое Улазіны:
Гэта наша прапанова супрацы на ўстойлівых пачатках з тымі, у каго няма рэсурсаў, якія ў нас ёсць.
Мэты праекта:
- Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
- Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
- Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;
Асноўныя актыўнасці:
- 10.10 Торба Шоў;
- 19.10 Лекцыя пра веганства;
17 снежня пачалася краўдфандынгавая кампaнія сбору сродкаў Clubmate на RFID-замок з ключамі для таго, каб больш гнутка шарыць памяшканне.
Мэтавая сума 1500, сабрана 580 рублёў.
Сродкі збіраліся праз модуль прыёма ахвяраванняў Doika.
Кантакты адказных: Святлана Ермаковіч.
Falanster Speaking Club
Falanster Speaking Club - гэта:
Шэраг сустрэч, на якіх удзельнікі маглі абмяркоўваць розныя тэмы на англійскай мове.
Мэты праекта:
- Распаўсюдзіць веды пра дзейнасць МГА "Фаланстэр" сярод як мага большай колькасці людзей.
- Распавесці/зацікавіць іт-спецыялістаў.
- Вярнуць ў актыў пасіўных валанцераў.
- Стварыць магчымасць рэгулярнага нефармальнага ўзаемадзеяння паміж валанцерамі ў Фаланстэре.
Вынікі праекта:
- Праведзена 7 сустрэч;
- Атрымана 74 заяўкі на ўдзел у мерапрыемствах;
- Сустрэчы наведала каля 50 чалавек;
- З іх як мінімум 5 чалавек дадаткова зацікавіліся дзейнасцю Фаланстэра і яго праектамі;
- Адзін чалавек пажадаў стаць айціваланцерам і пастучаўся на на е-мэйл;
- За лістапад удзельнікі пакінулі 86,40 рублеў;
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден |
Кантакты адказных:
Валерыя Амялюсік, каардынатар-арганізатар;
Дар'я Вараненка, вядучая;
Анастасія Немчыкава, арганізатар-фасілітатар;
Пясочніца праектаў (тое, што па-ціху майнтэйніцца; драфт праекта)
Балбатун
Анлайн чат - вэб-прыкладанне, якое дазваляе наведвальнікам сайта ўзаемадзейнічаць з удзельнікамі каналаў слэка.
Студзень 2018 - завяршэнне першай ітэрацыі.
Сакавік 2018 - пачатак другой ітэрацыі.
Кантакты: Аляксей Кірпічэнкаў
Гік-лаўка
Анлайн-крама, створаная гікамі для гікаў.
Атрыбутыка распаўсюджваецца згодна з ідэямі Creative Commons, свабоднага кошту blank і DIY.
Кантакты:
Святлана Ермаковіч
Мапа грамадскіх прастораў
Інтэрактыўная карта грамадскіх прастораў і арганізацый.
Мэта праекта - зрабіць пошук супольнасцяў зручным, а працу арганізацый - больш адкрытай.
Кантакты:
Міхаіл Волчак
Унутраныя праекты
Reboot
Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасуі з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты:
Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.
Мадэрнізацыя блога Лічбавай Майстэрні
Удасканаленне дзейнасці блога Лічбавай Майстэрні, пляцоўкі "айці па-беларуску".
Праца тычыцца візуальнага і функцыянальнага паляпшэння блога.
Кантакты:
Святлана Ермаковіч
Фінансавая і рэсурсная справаздача
- агульная лічба затрачаных сродкаў,
- Прыходу-сыходу
- Мета-ўзровень, напрыклад дыяграмы (пірог, line chart) - па накірунках (праектах), на арганізацыйнае будаўніцтва.
- Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).
- Матэрыяльныя рэсурсы прыцягнутыя in-kind
- За 2018 год было атрымана 5 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.
Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 3 дамовы з практыкантамі.
Цытаты удзельнікаў
- (абавязкова? Ніякай сэнсавай нагрузкі не нясе, здаецца...)… няшкі-мяшкі - невялікі тэкст + фота
Ключавыя партнёры
Івэнтспэйс, Датахата, Zapier, ЗБС, ITMine, Stormnet, oeec.by, Грамадзянски форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, High-Tech Club KV.by, Будзьма беларусамі!
Спасылкі
- Профiль Фаланстэра
- Брэндбук
- Шаблон у гугл-докс (састарэў)