Гумус

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Нядаўна на новым месцы базы Фаланстэра адбыўся засеў вермі-фермы беларускім аратым.

Беларускі араты (земляроб) — гэта парода чарвяка, які стварае гумус.

Асноўная мэта вермі-ферм

Праект эксперыментальны, але мае практычную мэту:

  • Арганізаваць нулявое выкідванне арганічнага смецця, якое стварае каманда Фаланстэра.
  • Да 2019 года запусціць у першы кампостны кантэйнер чарвячкоў
  • Напрацягу 2019 года папрацаваць 5 кантэйнераў кампоста

Што далей?

Калі тэма завяжацца, чарвячкі прыжывуцца і пачнуць апрацоўваць біямасу. Удзельнікі змогуць атрымаць: сам гумус або беларускага аратага для засеву сваёй вермі-фермы.

Структура фермы

  • Пілотная база чарвячкоў (гадуюцца перд запускам у кампост) - усяго 15 чарвячкоў.
  • Кампостныя кантэйнеры (2 штукі на 23.09.2018), будзем павялічваць да 3 кантэйнераг да 2019 года.
  • Расліна расянка для паядання дразафілавых мушак.
  • Кантэйнер з рэчамі (сетка, малыя аранжавыя кантэйнеры - 2 штукі, ільняная тканіна) для вермі фермы.
  • Пакеты з саломай (2 штукі - ячмень, 1 штука - жыта).
  • Белы кантэйнер, дзе ляжыць глеба.

Прадукты фермы

У выніку дзейнасці фермы будзе павялічвацца

  • колькасць чарвякоў
  • колькасць бія гумуса.
  • унікальны досвед і веды стварэння зера-вэйст у горадзе.

Куды усё гэта дзяваць:

  1. Бартэр з экалагічнымі арганізацыямі чарвякі на іншы патрэбны нам рэсурс.
  2. Актыўным удзельнікам раздаем біягумус і чарвячкоў нармавана (пакуль можна падумаць над нормай)

Можна яшчэ падумаць як развіваць пачынанне і як яго выкарыстоўваць далей.


Інструкцыя па вырошчванні Беларускага аратая

Як удзельнічаць

  • Магчыма далучыцца ў наш slack-канал: #humus. Напішыце сваю матываюцыю на пошту falanster.by@gmail.com