Гумус

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Праект "Гумус" - закліканы пашырыць нашы веды пра прыроду, таксама павялічыць нашу аўтаномнасць у кіраванні смеццем, закласці падмурак, для больш эфектыўнага і шырокага узаемадзеяння з патрэбамі грамадства.

Трэцяга верасня 2018 года на новым месцы базы Фаланстэра адбыўся засеў вермі-фермы беларускім аратым. Беларускі араты (земляроб) — гэта парода чарвяка, які стварае гумус.

Эксперымент парцягваецца і набывае назву Гумус (31 снежня)

Асноўная мэта вермі-фермы

Праект эксперыментальны, але мае практычную мэту:

  • Арганізаваць нулявое выкідванне арганічнага смецця, якое стварае каманда Фаланстэра;
  • Да 2019 года запусціць у першы кампостны кантэйнер чарвячкоў;
  • На працягу 2019 года перапрацаваць 5 кантэйнераў кампоста ў гумус.

Відэа

Тэкст-падводка: "Відэа пра эксперыментальную вермі-ферму ў Фаланстэры. Такую ферму можна распачаць ў вашай кватэры або офісе. Я паказваю на прыкладзе, што нулявыя арганічныя адыходы ў гарадскай кватэры або офісе магчымы.

З верасня 2018 года мы перасталі выкідаць арганічнае смецце. Як будзе развівацца гісторыя нястомных чарвячкоў, якія перапрацоўваюць арганічныя парэшткі, глядзіце у відэа канала Фаланстэра, лайкайце і шарце сябрам!"

Тут плэйліст: https://www.youtube.com/watch?v=YDmOPBvcGlM&list=PLfDz_eqyn5f_RlnAcUsG9vM36kQOdSBuI

Што далей?

Калі тэма завяжацца, чарвячкі прыжывуцца і пачнуць апрацоўваць біямасу. Удзельнікі змогуць атрымаць:

  1. сам гумус або
  2. беларускага аратага для засеву сваёй вермі-фермы.
  3. майстар класы па стварэнні сваёй фермы.

Як вынік Фаланстэр зможа:

  1. пакрываць свае выдаткі на памяшканне
  2. атопліваць паветра натуральнай энергіяй.
  3. ...
 Наогул мы будзем несці эксперыментальныя і карысны веды грамадству як гікі агра-хакеры.

Структура фермы

2018

  • Пілотная база чарвячкоў (гадуюцца перад запускам у кампост) - усяго 15 чарвячкоў.
  • Кампостныя кантэйнеры (2 штукі на 23.09.2018), будзем павялічваць да 3 кантэйнераў да 2019 года.
  • Расліна расянка для паядання дразафілавых мушак.
  • Кантэйнер з рэчамі (сетка, малыя аранжавыя кантэйнеры - 2 штукі, ільняная тканіна) для вермі-фермы.
  • Пакеты з саломай (2 штукі - ячмень, 1 штука - жыта).
  • Белы кантэйнер, дзе ляжыць глеба.

2019

  • На сёння маем чатыры калоніі
  • Калоніі 1,2 - беларускі араты. Наша лінейка.
  • Калоніі 3,4 - сумесь, беларускі араты і маладзечанска мясцовая парода.
  • На кольніі 1,2,3 растуць расліны. пасаджаны 11 лютага 2019 года.

2019 (верасень)

  • Градкі закансерваваны.
  • З'явіўся злішак гумуса (у агарод?)
  • 3 актыўныя калоніі
  • Перааснэсаванне развіцця вермі-фермы

Прадукты фермы

У выніку дзейнасці фермы будзе павялічвацца:

  • колькасць чарвякоў;
  • колькасць біягумуса;
  • унікальны досвед і веды стварэння зера-вэйст у горадзе.
  • уласная высака якасная гародніна на вашым стале.
  • уласная гародніна (якая можа сазраваць на падваконні)
  • цеплавая энергія

Куды ўсё гэта дзяваць:

  1. Бартэр з экалагічнымі арганізацыямі чарвякоў на іншы патрэбны нам рэсурс;
  2. Актыўным удзельнікам раздаем ураджай, біягумус і чарвячкоў нармавана (пакуль можна падумаць над нормай).
  3. Продаж гародніны, біягумуса, чарвей сваім, напачатку.
  4. Лекцыі і майстар-класы, як гэта рабіць ва ўмовах офіса.

Можна яшчэ падумаць, як развіваць пачынанне і як яго выкарыстоўваць далей.

Інструкцыя па вырошчванні Беларускага аратая

Як удзельнічаць

  • Магчыма далучыцца ў наш slack-канал: #humus. Напішыце сваю матываюцыю на пошту falanster.by@gmail.com

Карысныя спасылкі