Материал из Вікі Фаланстэра
Каштоўнасці для нас - гэта...
Інаватыўнасць
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Innovativeness is a personality trait possessed, to a greater or lesser degree, by all members of a society as one’s ability to create inventions and change them to innovations as beneficial novelties for users
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Стварэнне і ўкараненне рэчэй і з’яваў, якія маюць сэнс для грамадства, выкарыстоўваюцца ім і развіваюць яго.
|
Дзе яна працуе: |
З большага ва ўніверсітэтах ЗША, асабліва тэхналагічных. Увогуле ва ўніверсітэтах, даследчых і навуковых інстытутах.
|
Выява |
|
Музычны трэк |
|
Хто дадаў: |
Валерыя
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры: |
- Унутры: даследаванне і ўкараненне новых інструментаў працы (trello, slack, realtimeboard, loomio, doodle і іншыя)
- Фаланстэр не канвеерная арганізацыя. У нас дарагі працэс. Шмат рэсурса ідзе на нешта не тыпавое.
- Doika як гуманітарнае рашэнне: змяняе думку, што сродкі для арганізацыі можна здабыць толькі на краўдфандынгавай пляцоўцы.
- Гатоўнасць арганізацыі самой выходзіць з “зоны камфорта”.
- Новы змест у старое дзеянне. Стварэнне каштоўнасці.
- Эпоха Забей: футбольны турнір. “Як можна выкарыстоўваць футбол не традыцыйным спосабам.” Свет. Не толькі як гульня, але галоўнае - спроба самаарганізацыі.
|
Аўтаномнасць
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Характеристика высокоорганизованных, прежде всего живых и социальных, систем, означающая, что функционирование и поведение таких систем определяется их внутренними основаниями и не зависит от воздействия внешнего окружения.
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Незалежнасць пры прыняцці рашэнняў і ў дзеяннях ад знешніх субъектаў/сістэм.
|
Дзе яна працуе: |
- Любы партызанскі рух
- Анархісцкія групоўкі ў Іспаніі
|
Выява |
|
Музычны трэк |
https://www.youtube.com/watch?v=v0E8rLc2_vg
|
Хто дадаў: |
Участник:Helaku
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры: |
- Наяўнасць асабістай маемасці.
- Магчымасць мяняць крыніцы здабычы рэсурсаў.
- Есць розныя валанцёры-спецыялісты
- Адзін замяняе другога (высокі узровень узаемазаменяемасці).
- Гарызантальная структура.
- Дранік-сервер з сайтамі і поштай.
- Гік-Лаўка як спроба зрабіць аўтаномнасць у фандрайзінгу.
- Ідэйная аўтаномія. Трэнды не моцна уплываюць на агульнае бачанне, агульныя каштоўнасці.
- Выкарыстанне бясплатнага ПЗ і з адкрытым зыходным кодам. Лінукс. Адвязка ад цэнтралізаванай сістэмы кіравання ведамі.
- Люміа. Выкарыстанне лічбавых інструментаў прыняцця рашэнняў.
- Самакіраванне.
|
Калектывізм
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Collectivism is a cultural value that is characterized by emphasis on cohesiveness among individuals and prioritization of the group over self.
A collective is a group of entities that share or are motivated by at least one common issue or interest, or work together to achieve a common objective.
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Калектывізм - гэта арыентацыя дзейнасці кожнага удзельніка арганізацыі на скаардынаванасць, камунікацыю, шарынг, з’яднанасць для дасягнення агульнай мэты.
Калектыў, каманда, група - сінонімы.
Поспех арганізацыі рэалізуецца каманднымі высілкамі. Таму развіццё арганізацыі (каманды, групы) мае прыярытэт, поспехам асобнага індывіда ў групе. Напрыклад, удзельнік, які мае больш ведаў, стварае ўмовы для таго, каб каманда арганізацыі мела большы патэнцыял, а не наадварот.
Група можа быць паспяховай, калі ў групе прызнаецца поспех яе ўдзельнікаў у сукупнасці, якія дзейнічалі ў калектыве (за адно).
Паспяховым індывід, працуючы ў камандзе, можа быць названы, калі каманда дасягнула поспеху, не інакш. Іншымі словамі, калектыў развіваецца, калі яго дасягненні фіксуюцца як агульныя намаганні сукупнасці яго ўдзельнікаў.
Праз калектывізм рэалізуецца дух арганізацыі і яе каштоўнасны рост.
Разглядаць у спалучэнні з іншымі каштоўнасцямі.
|
Дзе яна працуе: |
- Мэш сетка рэалізуецца праз калектыўнае дзеянне. Калектыўнае жаданне супрацы з’яўляецца яе падмуркам.
- Царква выкарыстоўвае калектывізм: як папоў, так і паствы.
- Спартыўная каманда (футбол, валейбол і інш)
- У накірунках Фаланстэра (айцішныя праекты, Doika).
- У розных арганізацыях, дзе важна калектыўнае дзеянне (напрыклад, брыгада хуткай дапамогі, або каманда хірурга).
- Рух Ананімус (We are the legion).
- Палітычныя партыі лібертарнага тыпу, грамадскія арганізацыі - працуюць на пачатках калектывізма.
- Опенсорсныя праекты супольнасцяў (лінукс, вікіпедыя) - гэта калектыўнае дзеянне людзей аб’яднаных каштонасцямі і мэтай.
|
Выява |
|
Музычны трэк |
https://www.youtube.com/watch?v=Ovk6pDYAuXA
|
Хто дадаў: |
Участник:Rizoma
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры: |
- Арганізацыйныя сустрэчы. Кожны з нас выдзяляе час, каб абмеркаваць арг. Моманты.
- Зацікаўленнасць у тым, каб арганізацыя жыла і квітнела.
- Каманда: 1+ чалавек па любому праекту.
- Камунікацыя у слаке па каналам, тэматычныя трэлла дошкі.
- Празрыстасць праектнай дзейнасці на трэлла дошках.
- Галасаванне, калектыўнае дзеянне, прыняцце рашэнняў у люміа. (правіла кансэнсуса)
- Фаланстэр часам успрымаюць як вялікую колькасць валанцёраў, хая нас не шмат.
- Doika. Супярэчливае слова. Але мы не аддали дыскурс дойки иншым. Мы унесли у яг сэнсы.
|
Адкрытасць
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
"Падыход да арганізацыі і правядзення работ у нейкай вобласці дзейнасці на аснове свабоднага доступу карыстальнікаў да інфармацыі, добраахвотнага і раўнапраўнага ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў у распрацоўцы і абмеркаванні дакумента."
(ГОСТ 1.1-2002 Міждзяржаўная сістэма стандартызацыі)
"
- Інфармаванасць грамадства пра ключавыя рашэнні, свабода перакананняў, выбару краіны пражывання, адсутнасць цэнзуры і г.д.
- перан. Шчырасць, праўдзівасць, даверлівасць.
"
(Тлумачальны слоўнік Яфрэмавай)
Ёсць іншыя спосабы абазначыць “адкрытасць” у літаратуры. У філасофіі шмат распрацовак на гэты конт.
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Калі казаць пра арганізацыю, то яе “адкрытасць” я разумею так:
- схільнасць да камунікацыі як такой;
- калі камунікацыя адбываецца, то яна схіляецца да формы дыялогу, а не абмену маналогамі; інакш кажучы, бакі слухаюць, азмысляюць і рэагуюць менавіта на тое, што кажа суразмоўца, а не проста спрабуюць ігнараваць і перакрыкваць яго;
- схільнасць да прадастаўлення любых звестак пры неабходнасці, то бок да адсутнасці сакрэтаў;
- схільнасць спрабаваць зразумець любую чужую пазіцыю ці новую ідэю; то бок адсутнасць дагматызму, які адфільтроўвае ўсё, што знешне не адпавядае догме;
- схільнасць праактыўна апавяшчаць навакольных пра свае планы, якія могуць іх закрануць; то бок, адсутнасць “падпольнай”, перасцярожанай дзейнасці;
- схільнасць адразу праясняць свае пазіцыі пры размове (замест спробаў “не раззлаваць”, “не пакрыўдзіць”), а таксама адразу даваць зразумець, калі штосьці непрымальна (замест накоплівання крыўдаў, незадавальнення і наступнага іх катастрафічнага вылівання).
Прычым усё гэта можа быць як на ўзроўні стасункаў людзей і аддзелаў унутры арганізацыі, так і на ўзроўні стасункаў арганізацыі з навакольным светам.
|
Дзе яна працуе: |
Паводле даследаванняў 1970-80-х адкрытасць дапамагала заходнім тэхнічным кампаніям (навукова-даследніцкім, даследна-канструктарскім) быць больш прадуктыўнымі за астатнія. Вось пара характэрных рысаў паспяховых тэхнічных кампаній 80-х:
- яны мелі людзей (некаторых) з шырокімі сацыяльнымі сувязямі ўнутры і па-за кампаніяй;
- яны менш за іншых парыліся над карпаратыўнай сакрэтнасцю, маглі досыць лёгка дзяліцца ідэямі з навакольным светам.
Але ўсё павінна мець меру, канечне.
|
Выява |
|
Музычны трэк |
Manowar - "Fight for Freedom"
Гэтая песня ў прынцыпе з "закрытага" (ваяўнічага) музычнага кірунку, але яе тэкст скіраваны на своеасаблівы пошук новага досведу і пераадоленне межаў.
|
Хто дадаў: |
Участник:Al-Shaytan_Al-Akbar
|
Як яна рэалізуецца ў Фаланстэры: |
- Не ўсе напрамкі Ф. былі ад пачатку, значыць, на працягу дзейнасці праекты абнаўляліся. Гэта адкрытасць да новага.
- Акумулюем веды ў вікі і задачы ў Трэла.
- Перадаем веды ўнутры, робім майстар-класы іншым арганізацыям.
- Супраца з другімі арганізацыямі і ініцыятывамі па інфраструктуры.
- Маем блог і дзелімся ведамі і справаздачамі. Там і пра падзеі.
- Наш статут вісіць на сайце. Мы адкрытыя "юрыдычна".
- Магчымасць пакінуць водгукі пра працу адзін аднаго.
- Большасць людзей адкрытыя для стасункаў і гатовыя дапамагаць.
- Выкарыстанне тэхналогій з адкрытым кодам. Стварэнне софту з адкрытым кодам, а таксама адкрытага кантэнту.
|
Узаемадапамога
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Адносіны паміж людзьмі ў калектыве, якія ўзнікаюць ва ўмовах агульнасці інтарэсаў і мэтаў, калі аб'яднанне намаганняў і адначасова падзел функцый мяркуюць узаемную падтрымку індывідуальных намаганняў кожнага. (вызначэнне філасофскага слоўніка)
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Узаемадапамога ў каманднай працы азначае гатоўнасць падтрымаць і перанакіраваць сілы, калі у аднаго індывіда шось не атрымоўваецца. Гатоўнасць асэнсавана размяркоўваць сілы на этапе планавання праекта і на этапах яго рэалізацыі.Гатоўнасць дзяліцца чымсці па меры сваіх магчымасцяў, без пажадання атрымаць роўна столькі ж узамен. Каштоўнасць асноўваецца на даверы.
|
Дзе яна працуе: |
Любая спартыўная драма, дзе фігурыруе камандны спорт. Прыклад - сербская стужка “Монтевідео:Богтэвідэо”, дзе распавядалася як сербская сборная па футболу ўпершыню паехала на чэмпіянат.
Яны, хай і не спачатку, разумелі сябе менавіта як каманду, дапамагалі адзін аднаму, і адносіліся да сваей цэлі так, што дайсці да яе павінны ўсе разам. Таму і дайшлі.
|
Выява |
|
Музычны трэк |
Oasis - Acquiesce
|
Хто дадаў: |
Участник:Consulina
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры: |
- Прамая дапамога удзельнікаў Ф адзін адному (больш дасведчаны дапамагае менш дасведчанаму, пры запыце дапамогі).
- Вікі. Ты дадаеш нешта, таму што магчыма гэта спатрэбіцца камусці яшчэ.
- Агульнасць мэты спрыяе дэлегацыі абавязкаў, даверу і нарэшце рэалізацыі мэты. Напрыклад, зрабіць сайт, лэндзінг.
|
Уключанасць
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Дачыненне да чаго-небудзь, удзел у чым-небудзь (вызначэнне ў рускай вікі)
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Магчымасць хутка далучыцца да нейкага деяння ці працы, здольнасць спрытна авалодаць нейкімі патрэбнымі для справы навыкамі ці прыладамі.
|
Дзе яна працуе: |
Напрыклад, галоўны герой кнігі/фільма “Аўтаспынам Па Галактыцы”. ГГ трапляе ў зусім новыя для яго абставіны, але працягвае дзейнічаць, знаёмячыся з новымі абставінамі і ўмовамі.
|
Выява |
|
Музычны трэк |
трэк
|
Хто дадаў: |
Участник:Chec_saup
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры: |
- Людзі знаходзяць тое, што ім цікава і ад душы гэта робяць і пагружаюцца у справу.
- Магчымасць далучыцца па арганізацыі - праз анкеты, праз сац сеткі.
- Магчымасць легка далучыцца да справы (есць інструкцыі).
- Doika уключаецца ў працэс стратэгій знешніх арганізацый.
- Дзейнасць Ф. знешне патрэбная.
- Вікіфікацыя.
- Пастаянная камунікацыя з другімі арганізацыямі, ад якой штосьці можа залужаць.
- Удзел у знешніх мерапрыемствах. Легітымнасць і прызнанне. Магчымасць данесці каштоўнасці і думк
|
Сацыяльная роўнасць
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Уладкаванне грамадства, пры якім усе яго члены маюць аднолькавы статус у адмысловай вобласці. (З Вікіпедыі)
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Калі паміж людзьмі ронасць у тым сэнсе, што па-змоўчанні кожны мае аднолькавыя правы, магчмасці і абавязкі і адказнасць, не залежна ад прыбытку, колеру кожы і г.д.
|
Дзе яна працуе: |
- У серыяле “Star Trek”. Можна разглядаць чальцоў каманды як розных па рангу ў камандзе касмічнага карабля, але іншых падзяленняў у фільме няма: розныя нацыянальнасці працуюць разам.
- У Вікіпедыі. Там першапачаткова кожны мае аднолькавыя магчымасці - можа рэдагаваць тэкст, усе праўкі бачныя. Кожны чалавек ацэньваецца па унёску.
|
Выява |
|
Музычны трэк |
Ace of Base - Happy Nation (Тэкст і пераклад на рус. мову)
|
Хто дадаў: |
Svetit
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры: |
- Кожны можа прыбрацца у Фаланстэры.
- У кожнага удзельніка есць магчымасць прымерыць любую ролю.. “Сацыяльная роўнасць не толькі у туалеце” Насця Фросці.
- Няма дыскрымінацыі па узросту, па полу, па біялагічэскаму класу:)
- Мы спрабуем успрымаць усіх гікаў гікамі. “Гіку гікава” Міхась і Ася.
- Магчымасць карыстацца арганізацыйнымі рэсурсамі.
- Магчымасць выказваць свае меркаванні.
|
Дадатковыя каштоўнасці, якія рэалізуюцца ў нашай дзейнасці:
Бяспека
Вызначэнне. Як у слоўніку: |
Security is freedom from, or resilience against, potential harm (or other unwanted coercive change) from external forces.
https://en.wikipedia.org/wiki/Security
Safety is the state of being "safe" (from French sauf), the condition of being protected from harm or other non-desirable outcomes.
https://en.wikipedia.org/wiki/Safety
Information security, sometimes shortened to InfoSec, is the practice of preventing unauthorized access, use, disclosure, disruption, modification, inspection, recording or destruction of information.
https://en.wikipedia.org/wiki/Information_security
"Информационная безопасность - защищенность информации и поддерживающей инфраструктуры от случайных или преднамеренных воздействий естественного или искусственного характера, которые могут нанести неприемлемый ущерб субъектам информационных отношений, в том числе владельцам и пользователям информации и поддерживающей инфраструктуры"
|
Вызначэнне. Як самі разумееце: |
Прадказальнасць зменаў нейкага суб’екта, аб’екта, ці з’явы з магчымасцю пазбегнуць негатыўных вынікаў.
Бяспека сінонім: ненасенню шкоды, пачуццю абароненасці, адчуванню і ўпэўненасці, што няма замаха на жыццё або што няма пагроз небяспекі, надзейнасць
У інфармацыйным кантэксце - кантроль над тым, якія дадзеныя дасяжны якім суб’ектам. Магчымасць змены ўзроўню дасягаў.
Інфармацыйная бяспека - абароненасць дадзеных, самі дадзеныя не выдаляюцца, ня відазмяняюцца асобамі, у каго няма "дазволу" на гэта, дзеянні, накіраваныя на прадухіленне шкоды
|
Дзе яна працуе: |
Бяспекай (унутраная, знешняя) імкнуцца забяспечыць на сусветным (Дэкларацыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб злачыннасці і грамадскай бяспекі) i дзяржаўным узроўнях (канстытуцыя).
Пажарная бяспека (пажарныя апавяшчальнікі)
Службы бяспекі ў метро, на мерапрыемствах
Службы дзяржаўнай бяспекі (КДБ, МУС, ЦРУ. ФБР, Мосад)
Службы выратавання (МНС)
ахоўныя сістэмы
сейфы
камеры
Большасць арганізацый маюць устойлівыя стандарты і інструкцыі, якія забяспечваюць магчымасць рэалізаціі галін “бяспекі”. Сюды ўваходзяць і ахова труда, і інфармацыйная бяспека, і пажарная бяспека, і бяспека эканамічная.
Адным з самых важных аспекаў распрацоўкі інфармацыйных сістэм заўседы з’яўляецца забяспечанне бяспекі сістэмы ад наўмысных ці няўмысных некатралюемых змен дадзеных.
Пры абмене канфідэнцыяльнай інфармацыяй (masseging) дзе захаванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі крытычна.
Telegram, VPN - каналы, алгарытмы шыфравання.
Falanster (в Thunderbird Enigmail)
|
Выява
|
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
|
Музычны трэк |
Bob Marley - Three Little Birds https://www.youtube.com/watch?v=zaGUr6wzyT8
(Пры бяспекі мы адчуваем сябе спакойна, мірна, таму асацыяцыя з добрым трэкам)
Clubbed to Death - The Matrix soundtrack - инфармацыйная бяспека
https://www.youtube.com/watch?v=XbxZargtXug
|
Хто дадаў: |
NastassiaFrost, Frozen
|
Як яна рэалізуецца у Фаланстэры:
|
- Falanster (в Thunderbird Enigmail). Шыфраваная пошта.
- Змянілі ключы на замку, калі перасяліліся.
- Маем ключ ад туалета.
- “Палітыка быспекі” памяшкання у праекце Улазіны.
- Зручная прастора, ў якай камфортна сядзець ад 11 вечара.
- Паролі на кампьютары.
- Лімітаваны дасяг на дошкі у трэлла.
- Аўдыт па бяспецы.
- Аптэчка есць.
- Узаемапавага. Можна выказвацца даволі свабодна.
|