Роля — Ключнік (Захавальнік)
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 17:55, 27 февраля 2019; Valeria (обсуждение | вклад)
Ключнік (сін. Захавальнік) — кіпер, шэду, цэрбер, палтэргейст, шаразве'р, праяўленне жыцця ці чалавек, які мае некаторыя асаблівыя абавязвкі і правы, якія датычацца захавання базы (прасторы) утульнай і бяспечнай.
Содержание
Абавязкі і правы
Абавязкі:
- Падтрымліваць каляндар у актуальным стане. Нагадваць удзельнікам і арганізатарам пра каляндар, што тыдзень;
- Абазначаць дзень і час генеральнага прыбярання (Вялікі Суботнік) не радзей за 1 раз на 6 месяцы;
- Інспектаваць наяўнасць расходнікаў (вада, пячэнкі, сурвэткі, моючыя сродкі і іншыя радасці жыцця), адзначаць у трэла і замаўляць іх (раз на 2-3 месяцы);
- Інфармаваць праз трэла Савет Трох, калі на базе нешта не так (паламана, знікла рэч);
- Абавязваць іншых прыбіраць за сабой (падмятаць, палысосіць, зціраць пыл, мыць буфет, кружкі, талеркі) або самому рабіць гэту уборку.
Права:
- Распавядаць пра дзейнасць Фаланстэра навічкам, гасцям прасторы (пажадана па-беларуску);
- Мець ключ ад базы і яе памяшканняў, берагчы яго;
- Знаходзіцца на базе ў зручны для сябе час, карыстацца базаўскімі рэчамі для вырашэння справаў Фаланстэра;
- Расшарваць свой ключ актывістам, з дазволу Праўлення Фаланстэра (Савета Трох);
- Дапамагаць прыбяраць памяшканне і тэхніку пасля сустрэч/мерапрыемстваў, матываваць людзей дапамагаць;
Абавязкі, якія трэба шарыць з Саветам Трох:
Дадатак: пры адсутнасці Савета або іх просьбе бярэ на сябе.
- Праводзіць інструктаж па правілам карыстання памяшканнем, тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспекі для новых ініцыятыў і ўдзельнікаў, якія карыстаюцца памяшканнем;
- Назіраць за парадкам на базе;
Хто ў саку
- Першы Ключнік − Chec Saup, пачатак эры 08.08.2017
- Другое пакаленне Ключнікаў - Valeria (обсуждение) 15:41, 24 октября 2018 (UTC) Rizoma (обсуждение) 21:32, 24 октября 2018 (UTC)--Svetit (обсуждение) 17:41, 28 октября 2018 (UTC)