Роля - Адміністратар прасторы

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Офіс-мэнэджэр

Каманда Фаланстэра шукае офіс-мэнэджэра для развіцця сваёй прасторы (адрас).

Офіс мэнэджэр - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з людзьмі, прасторай. Яго/яе дзейнасць насычана вырашэннем штодзённых пытанняў, захавання атмасферы прасторы і знаходжання розных спосабаў яе развіцця.

Стажыроўка Офіс-мэнэджэра - магчымасць атрымаць досвед арганізацыйнай працы некамерцыйнай грамадскай арганізацыі, звязанай з айці-тэхналогіямі.

Стажыроўка цягнецца 2 месяцы, па выніку, якой мы можам залічыць на працу ў камандзе Фаланстэра, або напісаць паспяховаму стажору рэкамендацыйны ліст.

Кампетэнцыі і якасці

  • Гатоўнасць працаваць з камандай Фаланстэра і анлайн-прыладамі.
  • Працаваць з рознымі людзьмі як актывістамі, так і партнёрскімі арганізацыямі.
  • Валодаць пісьмовай і гутарковай беларускай мовай. Камунікацыя падчас працы вядзецца на беларускай мове.
  • Распавядаць пра дзейнасць арганізацыі і праектаў, звязваць з адказнымі асобамі.
  • Афармляць дзелавую перапіску і афіцыйную дакументацыю.
  • Арганізоўваць падзеі ўнутры прасторы.
  • Пунктуальнасць.
  • Уменне весці празрыста для каманды справы.

Абавязкі

  • Падзяляць каштоўнасці і прынцыпы Фаланстэра.
  • Рэгулярна (штодзень) сачыць за наяўнасцю неабходных рэсурсаў для праектаў Фаланстэра і прасторы, а таксама займацца іх забеспячэннем.
  • Весці сацсеткі і камунікацыйныя каналы каманды.
  • Камунікаваць з гасцямі прасторы і дапамагаць вырашаць іх пытанні, у тым ліку датычна Гік-лаўкі.
  • Афармляць задачы і дакументацыю для іншых членаў.
  • Прыцягваць партнёраў для правядзення асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў у прасторы.
  • Кантраляваць парадак у памяшканні, у тым ліку сачыць за графікам іншых удзельнікаў або рэгулярна прыбіраць памяшканне.

Магчымасці

  • Праца з новыми тэхналогіямі і апатнатнымі людзьмі.
  • Стымулюем інтэлектуальны рост стажора і гатовы вучыць нашым падыходам і метадам.
  • Падтрымліваць праекты стажора, звязаныя з місіяй арганізацыі.
  • Прапаноўваем магчымасці ўдзелу у навучальных курсах і праграмах.

Занятасць падчас стажыроўкі

  • 2 месяцы
  • 20 гадзін на тыдзень

Наступны крок

  1. Напішыце сваю матывацыю.
  2. Падшэйце рэзюмэ (CV) з досведам датычна вашага досведу працы з людзьмі.
  3. Дашліце на адрас: falanster.by@gmail.com