Справаздача 2019
Содержание
- 1 Фаланстэр
- 2 Мэта арганізацыі
- 3 Стратэгічныя мэты на 2019 год
- 4 Каманда + праўленне
- 5 Doika
- 6 Улазіны 2.0
- 7 Мапа заўтрашняга дня
- 8 [Гумус]
- 9 Культывацыя
- 10 Пясочніца праектаў
- 11 Унутраныя праекты
- 12 СММ
- 13 Фінансавая справаздача
- 14 Людскі патэнцыял
- 15 Аўтаматызацыя
- 16 Цытаты удзельнікаў
- 17 Партнёры падчас актыўнасцяў
- 18 Спасылкі
Фаланстэр
Назва арганізацыі | Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" |
Акронім | МГА "Фаланстэр" |
Кантактная асоба | Святлана Ермаковіч |
Зарэгістраваны адрас | г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н |
Тэлефон | +375 29 860 23 12 |
falanster.by@gmail.com | |
Старшыня праўлення | Міхаіл Волчак |
Год заснавання | 2010 |
Рэгістрацыйны нумар | № 05/0904 |
Іншыя кантакты | FB, VK |
Мэта арганізацыі
Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Нашы каштоўнасці:
- Інаватыўнасць,
- Аўтаномнасць,
- Калектывізм,
- Адкрытасць,
- Узаемадапамога,
- Уключанасць,
- Сацыяльная роўнасць.
Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.
Стратэгічныя мэты на 2019 год
У стратэгічны план на 2019 было закладзена 5 накірункаў.
Піяр
Валанцёрства
Ідэнтычнасць
Фандрайзінг
Перадача ведаў
Каманда + праўленне
Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, смм, бюракратыя;
Юля Сакалоўская, дызайнер і фатограф.
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Ксенія Валасюк, праца са стажорамі, пераклад.
Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Валерыя Амялюсік, мэнэджэр праекта Reboot.
Doika
Што такое Doika:
Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.
Мэта праекта:
Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.
Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
- Падпіскі на плацяжы.
- Аднаўленне дызайна модул і адмінкі.
Асноўныя актыўнасці:
- Студзень - травень 2019: пастаянныя сустрэч каманды па серадах і суботах. Праца над функцыяй падпісак і новым інтэрфейсам
- Травень 2019:
- Doika Camp - падзея, на якой падводзілі вынікі працы папярэдняга году. Ініцыятывы і распрацоўшчыкі знаеміліся.
- Праведзена краўдфандынгавая кампанія на падпіскі на сайце Doika. З 500 руб сабралі каля 280 руб.
- Зроблена Doika-відэа.
- Ліпень 2019: распрацоўка на паўзе.
- На працягу года адбываюцца прэзентацыі Doika на мерапрыемствах Асамблея НДА, ОЕЕК і інш.
Вынікі праекта на студзень 2020:
- Функцыя падпісак яшчэ не дароблена з-за тэхнічнага доўгу.
- Зараз працуе першая версія Doika.
- На працягу папярэдняга года ажыцяўлялася тэхпадтрымка арганізацый, што жадалі ўсталяваць Doika.
Кантакты адказных:
- Svetit, піяр, графічны дызайн.
- Rizoma, каардыную праект, натхняю каманду, коўчу, продакт оўнер
- Lptn, кансультую па архітэктуры
- Frozen, фронтэнд
- tyuba4, бэкэнд
- maxim_mth, стажор фронтэнд
- NastassiaFrost, UX/UI дызайн
- Андрэй Шумскі, тэсціраванне, стажор
- KahjuksEi, стажор фронтэнд
- Ксюша, праца са стажорамі, пераклад
Улазіны 2.0
Што такое Улазіны:
Гэта наша прапанова супрацы па памяшканню на ўстойлівых пачатках з арганізацыямі і ініцыятывамі, блізкімі нам па духу.
Мэты праекта:
- Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
- Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
- Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;
Актыўнасці ўпісаных арганізацый:
- каля 03.02 Прэзентацыя кнігі. Ганна Шчуко.
- 23.02 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 03.03 Легалайз. Лекцыя.
- 23.03 Вулічны ўніверсітэт.
- 30.03 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 14.04 Торба Шоў. МК па пашыву сумак.
- 27.04 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 25.05 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 28.05. Альфа і Амега. Кінапаказ.
- 18.06. Моладзевая праграма Экастарт.
- 10.08. Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
Асноўныя вынікі
- Есць ініцыятывы, якім цікава было партнёрства па памяшканні: яны гатовы былі рабіць данейт, ці прыборку, ці дапамагаць іншым чынам. З кожнай, што упісывалася некалькі разоў у нас склаліся добрыя адносіны.
- Для таго, каб хосціць ініцыятыву трэба кола валанцёраў ключнікаў, высокаарганізаваных і адказных, каб прасачыць за прыборкай. А таксама падзяляючых місію Фаланстэра і гатовых пра яе распавядаць. Такіх валанцёраў было не шмат.
- З-за адсутнасці кола людзей, гатовых упісваць ініцыятывы і перадаваць культуру, мы пакуль прапынілі Улазіны.
Кантакты адказных:
- Svetit, адказная за пыборкі памяшкання і перадачу культуры.
Мапа заўтрашняга дня
Што такое Мапа заўтрашняга дня
Гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.
Мэты праекта:
- Павысіць адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола.
- Паглыбіць узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і актывісткамі ды грамадствам.
- Стварыць кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі і актывісткамі.
Актыўнасці праекта:
- Арганізаваны Хакатон па распрацоўцы Мапы заўтрашняга дня;
- Праведзена 18 Мапатонаў (верасень-лістапад), а таксама валантэрская сустрэча па мапаванні ініцыятыў у снежні. Да таго ж былі арганізаваныя ўласныя споты на RADA FORUM '19 i Youth IGF, а Міхась выступіў на Korpus Talks;
- Мела месца каарперацыя з курсамі Мова Нанова, на якіх мы выступілі ў 5 гарадах. На нашыя выступы завітала каля 65 чалавек;
- Атрымана каля 70 заявак на ўдзел у мерапрыемствах Мапы, больш за 140 чалавек паўдзельнічалі ў Мапатонах;
- Пра Мапу з'явілася 7 артыкулаў у СМІ;
- Праведзены першы вэбінар-мапатон, на які было атрымана больш за 50 заявак;
- На Мапе дададзена больш за 200 ініцыятыў.
Кантакты адказных
Міхась Волчак, ідэйны натхняльнік, каардынатар;
Марыя Колб, адміністратарка;
Святлана Ермаковіч, графічны дызайн, вядзенне сацсетак;
Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўшчык.
Юля Сакалоўская, дызайнер і фатограф.
[Гумус]
Што такое Гумус
патэнцыйна-маштабуемы праект, галоўная ідэя каторага - пераапрацоўка арганічнага смецця чарвямі з атрыманнем гатовай глебы.
Мэты праекта:
- Наладзіць працэсс пераапрацоўкі накопліваемага арганічнага смецця ў глебу.
- Масштабаваць праект на лакальныя жылыя районы ў гарадах.
- Павысіць аўтаномнасць уласнай прасторы праз паўторнае выкарыстанне рэсурсаў.
Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
- Павялічыць першапачатковую колькасць папуляцыі чарвей для таго, каб пабачыць магчымую дынаміку пашырэння вермі-фермы.
- Атрымаць першую глебу, прыгодную для вырошчвання раслін.
- Даследваць цяжкасці, якія ўзнікаюць пры развядзенні папуляцыі чарвей.
- Абмяняцца вопытам з мясцовымі вермі-фермерамі.
- Ацаніць урадлівасць атрыманай глебы.
- Даследваць інтарэс грамадства да тэмы.
Асноўныя вынікі:
- Першая вермі-фермі версія - первая калонія чарвячкоў.
- Маштабаванне на некалькі вермі кантэйнераў.
- Удасканальванне тэх працэсу.
- Атрыманне першай прыгоднай глебы.
- Першыя пасевы на градкі.
- Першы ураджай.
- Павелічэнне колькасці градак.
- Павелічэнне колькасці апрацоўваемага смецця (прыносяць звонку).
- Першы дзень чарвя(ладзіцца раз ў год).
Культывацыя
Што такое Культывацыя
Праект па стварэнні і перадачы культуры Фаланстэра.
Мэта праекта
Перадаць новым удзельнікам стэрыатэп паводзінаў фалангіста праз культурныя мерапрыемствы. Стварыць Культуру Фаланстэра і апісаць яе.
Задачы праекта
- Пазнаеміць з былымі праектамі Фаланстэра, і людзьмі, якія ладзілі былыя праекты.
- Пазнаеміць з усімі актуальнымі праектамі Фаланстэра і людзьмі, якія зараз іх ладзяць.
- Перыядычна падымаць тэму місіі, бачання і каштоўнасцяў арганізацыі.
- Паспрыяць самавызначэнню удзельнікаў у Фаланстэры.
Асноўныя актыўнасці
- 28 снежня 2018. Відэа Эпохі Забей. Дваровы футбол.
- 28 лютага 2019. Відэа Эпохі Забей. Каляфутбольныя праекты.
- 25 красавіка 2019. Фаланстэр. Drupal.
- 1 чэвеня. Удзел у Кіламетры грамадскай актыўнасці. (Гэта і піяр мерапрыемства, і перадача культуры валанцёрам арганізацыі)
- 5 ліпеня 2019. Фаланстэр. Open Data.
- Мэш-фільм. Мантаж. І трэллер да фільма.
- Інтэрактыўная Гісторыя Фаланстэра.
Асноўныя вынікі
- Мае сэнс рабіць унутраныя сустрэчы, калі ёсць актыўная каманда.
- Фармат відэа - моцны. Фармат проста расповяду і каментароў - слабы. Людзі не ўсмоктваюць інфармацыю і пры гэтым не задаюць пытанні.
- Трэба шукаць фармат яшчэ, каб людзі былі болей зацікаўленыя і задавалі больш глыбокія пытанні.
- Сустрэчы былі добрай нагодай паклікаць актывістаў, што ладзілі гістарычныя праекты.
Кантакты адказных:
- Svetit, стваральніца культуры.
Пясочніца праектаў
Краўдфандынг на Clubmate
Статус: праект не пачаты
З 17 снежня па 17 студзеня адбылася краўдфандынгавая кампaнія сбору сродкаў Clubmate на RFID-замок з ключамі для таго, каб больш гнутка дзяліцца памяшканнем.
Мэтавая сума 1500, сабрана 580 рублёў.
Сродкі збіраліся праз модуль прыёма ахвяраванняў Doika.
Адказны за краўдфандынг: Svetit
Гік-лаўка.
Статус: дапаможны
Мэты:
Анлайн-крама, створаная гікамі для гікаў.
Атрыбутыка распаўсюджваецца згодна з ідэямі Creative Commons, свабоднага кошту і DIY.
Актыўнасці:
- У 2019 годзе Гік-Лаўка вырабіла тры новыя дызайны.
- Папярэднія нераспроданыя цішоткі і налепкі дарыліся валанцерам і актывістам.
- Былі створаны цішоткі для праекта Doika.
Адказны: Святлана Ермаковіч
Code is law
- !!!
Унутраныя праекты
Reboot.
Статус: быў перапынены
Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасці з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты:
Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.
СММ
Мэта працы
- Павялічыць адкрытасць Фаланстэра ў дачыненні да грамадства.
- Стварыць кола прыхільнікаў.
- Падвысіць давер да нашых актыўнасцяў і дзеянняў.
- Падвысіць інфармаванасць грамадства адносна нашых актыўнасцяў.
- Стварыць ідэнтычнасць сацыяльных гікаў.
Асноўныя актыўнасці
- Пасты ў групе Фаланстэра на працягу года. Да верасня былі амаль кожны дзень. Пасля частата крыху зменшылася да 1 на два дні.
- Высокаякасныя фотаздымкі ад Юлі Сакалоўскай.
Асноўныя вынікі
- Колькасць лайкаў павялічылася да каля 5 за пост.
- Створаны інстраграм Фаланстэра.
- ВК. Самыя актыўныя месяцы: з мая па ліпень (ад 300 да 700 праглядаў), з красавіка па студзень (ад 200 да 1000 праглядаў).
- Актыўна былі прапіяраны праеты: Doika, Гумус, Мапа заўтрашняга дня.
- Праведзены 2 краўдфандынгі. (Краўдфандынг на Clubmate: 580 руб. Краўдфандынг на Doika: 280 руб.)
- Пазнаёміліся і наладзілі кантакт з Хакерспейсам (Марыяй) праз пасты ўсац. сетках.
- Хутка знайшлі адміністратарку для Мапы заўтрашняга дня (Марыю Колб) праз пост.
- Паказвалі нямецкім партнёрам Wechange і KVM свае актыўнасці па праекту Мапа. (Пасты і тэгіраванне падчас Хакатона).
Кантакты адказных:
- Svetit, стваральніца культуры.
- Юля Сакалоўская, дызайнер і фатограф. Посціла некаторыя пасты.
Фінансавая справаздача
За 2018 год на рахунак прыйшло _____р
Выдаткавалі ________р.
На 01.01.2020г на рахунку заставалася ________р
Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).
Краўдфандынг на Clubmate: 580 руб. Краўдфандынг на Doika: 280 руб.
Бухгалтар: Сяргей Яўменаў.
Людскі патэнцыял
У агранізацыі:
- ўдзельнічае 12 доўгатэрміновых валанцёра (больш за 9 месяцаў), таксама удзельнічае(ла):
- каля за 15 (сярэднетэрміновых - каля 6 месяцаў).
- Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 1 дамова з практыкантамі.
- За 2018 год было атрымана 4 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.
Сумарная колькасць гадзін эфектыўнай валанцёрскай працы больш за 3500 гадзін.
Аўтаматызацыя
Боты выканалі больш за ___ руцінных задачаў гэта каля ___ сэканомленых гадзін працы чалавека.
Цытаты удзельнікаў
Партнёры падчас актыўнасцяў
Датахата, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Wechange, Kartevonmorgen, Хакеспэйс, Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, YMCA (Віцебск), Будзьма беларусамі!, Zapier, oeec.by, Грамадзянскі форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, dev.by, bepaid.by, ...