Для працы айці-валанцёра ў Лічбавай майстэрні

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 19:37, 24 октября 2017; Rizoma (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Пасля сустрэчы ў Лічбавай майстэрні, каб стаць айці-валанцёрам і быць часткай каманды Лічбавай майстэрні, неабходна:

  1. Зарэгістравацца на гэтай вікі і пакінуць у сваім профілі інфармацыю пра сябе.
  2. Прыняць інвайт на сцяну трэла.
  3. Паведаміць камандзе Лічбавай майстэрні праз пошту свой нік на вікі і ў трэла на пошту: falanster.by@gmail.com

Што далей:

  1. Вы атрымаеце, хутчэй за ўсё простую задачу.
  2. Пасля задачы будуць ускладняцца і даваць вам магчымасць развівацца разам з камандай праекта.
  3. Будзьце гатовы да адкрытай камунікацыі з іншымі удзельнікамі(цамі).

Як завяршаем супрацу:

  1. Як толькі нейкая задача зроблена паспяхова мы прапануем валанцёру запоўніць анкету
  2. Таксама мы можам прапанаваць наступную задачу, калі раптам першая не пайшла, або наадварот выканана вельмі добра. Тут мы глядзім на матывацыю.
  3. У выніку выканання шэрагу задач добра, мы прапануем сталы удзел у камандзе Майстэрні.

Поспехаў!