Для працы айці-валанцёра ў Лічбавай майстэрні
Материал из Вікі Фаланстэра
Пасля сустрэчы ў Лічбавай майстэрні, каб стаць айці-валанцёрам і быць часткай каманды Лічбавай майстэрні, неабходна:
- Зарэгістравацца на гэтай вікі і пакінуць у сваім профілі інфармацыю пра сябе.
- Прыняць інвайт на сцяну трэла.
- Паведаміць камандзе Лічбавай майстэрні праз пошту свой нік на вікі і ў трэла на пошту: falanster.by@gmail.com
Што далей:
- Вы атрымаеце, хутчэй за ўсё простую задачу.
- Пасля задачы будуць ускладняцца і даваць вам магчымасць развівацца разам з камандай праекта.
- Будзьце гатовы да адкрытай камунікацыі з іншымі удзельнікамі(цамі).
Як завяршаем супрацу:
- Як толькі нейкая задача зроблена паспяхова мы прапануем валанцёру запоўніць анкету
- Таксама мы можам прапанаваць наступную задачу, калі раптам першая не пайшла, або наадварот выканана вельмі добра. Тут мы глядзім на матывацыю.
- У выніку выканання шэрагу задач добра, мы прапануем сталы удзел у камандзе Майстэрні.
Поспехаў!