Роля "Праектны мэнэджэр", ЛМ
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 22:16, 18 ноября 2017; Rizoma (обсуждение | вклад) (Новая страница: «'''Праектны мэнэджэр''' у айці-праектах Майстэрні Спіс абавязкаў: * Быць знаёмым і падзяля…»)
Праектны мэнэджэр у айці-праектах Майстэрні
Спіс абавязкаў:
- Быць знаёмым і падзяляць місію арганізацыі і яе каштоўнасці, так мэту асобнага праекта, які каардынуе.
- Складаць сумесна з камандай стэк задач для праекта.
- Планаваць. Аналізаваць паслядоўнасць працы і вызначаць прыярытэты для найбольш крытычных актыўнасцяў.
- Арганізоўваць рэгулярныя (тыднёвыя) сустрэчы каманды праекта як анлайн так і ў рэале.
- Матываваць каманду для камунікацый ў агульных прасторах (сцяна трэла і групавыя чаты).
- Суадносіць неабходныя чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы, якія маюцца ў праекце у распараджэнні для рэалізацыі задачы, з патрабваннямі "замоўніка".
- Аналіз рызыкаў. Разумець вузкія месцы рэалізацыі праекта і своечасова іх прадухіляць.
- Правяраць дэталі задачаў у тым ліку пры фармулёўцы, рэалізацыі і тэставанні.
- Падлічваць час на асноўныя і дадатковыя задачы.
- Дакументаваць. Забяспечваць максімальную дакументаванасць праекта ў трэла, вікі або г-доках (каментары, ідэі, фота, тэксты, макеты)
- Разумець, калі праект завершаны і крытэры якасці неабходныя завершанага праекта.