Роля "Праектны мэнэджэр", ЛМ
Материал из Вікі Фаланстэра
Праектны мэнэджэр у айці-праектах Майстэрні
Спіс абавязкаў:
- Быць знаёмым і падзяляць місію арганізацыі, яе каштоўнасці, а таксама мэту асобнага праекта, які каардынуе.
- Збор патрабаванняў, вызначэнне і пацвярджэнне зместу праекта.
- Складаць сумесна з камандай стэк задач для праекта. Адказваць за гэты працэс.
- Планаваць. Аналізаваць паслядоўнасць працы і вызначаць прыярытэты для найбольш крытычных актыўнасцяў.
- Арганізоўваць рэгулярныя (тыднёвыя) сустрэчы каманды праекта, як анлайн, так і ў рэале.
- Матываваць каманду для камунікацый ў агульных прасторах (сцяна трэла і групавыя чаты).
- Суадносіць неабходныя чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы, якія маюцца ў праекце ў распараджэнні для рэалізацыі задачы, з патрабваннямі "замоўніка".
- Аналіз рызыкаў. Разумець вузкія месцы рэалізацыі праекта і своечасова іх прадухіляць.
- Правяраць дэталі задачаў у тым ліку пры фармулёўцы, рэалізацыі і тэставанні.
- Падлічваць час на асноўныя і дадатковыя задачы.
- Дакументаваць. Забяспечваць максімальную дакументаванасць праекта ў трэла, вікі або г-доках (каментары, ідэі, фота, тэксты, макеты)
- Разумець, калі праект завершаны і крытэры якасці неабходныя завершанага праекта.