Файлавая сістэма Лінукс
Мэта:
- Даследваць базавую структуру файлавай сістэмы дыстрыбутыва Debian.
- Вывучыць базавыя каманды Shell.
- Вывучыць рамеркаванні правоў для карыстальнікаў.
Содержание
Тэорыя
Linux (таксама вядомая як GNU/Linux), Unix-падобная камп'ютарная аперацыйная сістэма. Самы вядомы прыклад паспяховага праграмнага праекта з адкрытым зыходным кодам і свабоднай праграмы; у адрозненне ад закрытых аперацыйных сістэм, такіх як Windows ці Mac OS X, усе зыходныя коды гэтай аперацыйнай сістэмы поўнасцю адкрытыя для выкарыстання, унясення змен і распаўсюджвання на умовах ліцэнзіі GNU GPL.
Ядро Linux выкарыстоўваецца ў якасці аднаго са складнікаў дыстрыбутываў Linux. Дыстрыбутывы Linux ствараюцца камп'ютарнымі аматарамі, закрытымі суполкамі, камерцыйнымі і грамадскімі арганізацыямі па ўсім свеце. Дыстрыбутывы ствараюць з рознымі мэтамі: падтрымка адмысловай камп'ютарнай архітэктуры, лакалізацыя праграм, падтрымка праграм рэальнага часу выканання, для ўбудаваных сістэм і інш. Шмат дыстрыбутываў не ўтрымліваюць несвабодных кампанентаў, якія могуць замінаць свабоднаму распаўсюджванню і выкарыстанню праграм.
Тыповы дыстрыбутыў агульнага прызначэння ўключае:
- ядро Linux;
- бібліятэкі і службовыя праграмы Праекту GNU;
- абалонкі каманднага радка;
- сістэму вокнаў X;
- адзін ці некалькі кіраўнікоў вокнаў (KDE, GNOME, Xfce і інш.);
- тысячы іншых праграмных прадуктаў: офісныя праграмы, кампілятары, тэкставыя рэдактары, навуковыя праграмы і інш. (1)
Камандная абалонка (shell) - гэта праграма, якая прымае каманды, уведзеныя з калавіятуры і перадае аперацыйнай сістэме на выкананне.
Амаль усе дыструбутывы Linux пастаўляюцца з каманднай абалонкай з праекта GNU, якая называецца bash. (Iмя bash - гэта абрэвіятуры ад назывы Bourne Again Shell, што адлюстроўвае той факт, што bash з'яўляецца палепшанай зменай shell, першаснай каманднай абалонкі Unix, напісанай Сцівам Борнам (Steve Bourne)) (2)
Некаторыя простыя каманды
>hostname
-імя кампьютара
>whoami
-імя свайго карыстальніка
>date
-дата
>cal
-каляндар
>ls
-вывесці (паказаць) усе файлы у тэчцы
>cd /linux_lab
-перайсці (перамясціцца) у тэчку linux_lab
>less task_1.txt
-адкрыць файл на прагляд.(Ctrl+z -выйсці з праграмы less)
Аперацыі з файламі і каталогамі
- touch - стварае файлы.
- mkdir - стварае каталогі (тэчкі).
- cp - капіруе файлы і каталогі.
- mv - пераносіць, пераназывае файлы і каталогі.
- rm - выдаляе файлы і каталогі.
touch
>touch new_file.txt
Стварэнне новага файла з найзвай new_file.txt
mkdir
>mkdir new_folder
Стварэнне новага каталога (тэчкі) з найзвай new_folder
>mkdir new_folder1 new_folder2 new_folder3
Стварэнне новых каталогаў new_folder1, new_folder2, new_folder3.
cp
>cp item1 item2
Капіраванне аднаго файла, ці каталога item1 у файл, ці каталог item2.
>cp file1 folder2 file3 folder1
Капіраванне элементаў file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.
mv
>mv item1 item2
Пераносіць, ці пераназывае файл, ці каталог item1 у файл, ці каталог item2.
>mv file1 folder2 file3 folder1
Пераносіць элементы file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.
rm
>rm item1 [item2 ...]
Выдаляе адзін, ці некальки файлаў, ці каталогаў.
Заданне
Літаратура
- Беларуская Вікіпедыя. Артыкул Linux https://be.wikipedia.org/wiki/Linux
- Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, с.26.