Часта задаваемыя пытанні па валанцёрству
Содержание
- 1 Калі валанцёр або практыкант з іншага гораду або краіны?
- 2 Ці падыходзіць мая спецыяльнасць?
- 3 Вы маеце афіцыйны статус?
- 4 Калі можна прайсці практыку?
- 5 У мяне будзе практыка толькі пра палову гады. Цікавяць праекты, якія праходзяць зараз. Як быць?
- 6 Як запісацца?
- 7 Якія дакументы неабходны ўніверсітэту?
- 8 Ці ёсць у вас досвед працы са студэнтамі?
- 9 Што мне патрэбна мець перад прыняццём рашэння праходзіць практыку ў Фаланстэры?
- 10 Што мы рыхтуем да пачатку практыкі?
- 11 Карысныя спасылкі
Калі валанцёр або практыкант з іншага гораду або краіны?
Мы можам працаваць дыстанцыйна, а таксама камбінаваць дыстанцыйную і непасрэдную працу. Усе дакументы ва ўніверсітэт мы дасылаем заказным лістом.
Ці падыходзіць мая спецыяльнасць?
Калі ласка лістуйце нам на falanster.by@gmail.com
Вы маеце афіцыйны статус?
Так, чытайце ў афіцыйнай інфармацыі.
Калі можна прайсці практыку?
У любы час года.
У мяне будзе практыка толькі пра палову гады. Цікавяць праекты, якія праходзяць зараз. Як быць?
Вы можаце паудзельнічаць у праекце зараз. Дакументы мы аформім на патрэбны перыяд і апішам ваш удзел пры неабходнасці для універсітэта.
Як запісацца?
Запоўніце анкету або напішыце ліст на falanster.by@gmail.com
Якія дакументы неабходны ўніверсітэту?
Часта гэта дамова падобнага тыпу:Файл:Dogovor proizvodstvennaya 3.docx
Запыт на праходжанне працтыкі ад арганізацыі Файл:Zapros na praktiku 2.zip
У розных універсітэтах могуць быць свае правілы таму пытайце дэканаце або рэктараце, дакладныя формы прыёма.
Ці ёсць у вас досвед працы са студэнтамі?
Так, у Фаланстэры практыку прайшлі больш за 20 студэнтаў з розных ВНУ краіны.
Што мне патрэбна мець перад прыняццём рашэння праходзіць практыку ў Фаланстэры?
- Жаданне працаваць у камандзе.
- Лэптоп (калі маеце).
- Мець дакументы, якія вам выдаюць ва ўніверсітэце.
- Азнаёміцца з дзейнасцю Фаланстэра.
Што мы рыхтуем да пачатку практыкі?
- Праграму практыкі узгадняем разам са студэнтам.
- Фармальныя моманты і алгарытм чытайце тут.
Карысныя спасылкі
- Ліст для рассылкі