Справаздача 2018

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Фаланстэр

F 2018 banner 3.png
Назва арганізацыі Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр"
Акронім МГА "Фаланстэр"
Кантактная асоба Святлана Ермаковіч
Зарэгістраваны адрас г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н
Тэлефон +375 29 860 23 12
Email falanster.by@gmail.com
Старшыня праўлення Міхаіл Волчак
Год заснавання 2010
Рэгістрацыйны нумар № 05/0904
Іншыя кантакты FB, VK

Мэта арганізацыі

Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Нашы каштоўнасці:

  • Інаватыўнасць,
  • Аўтаномнасць,
  • Калектывізм,
  • Адкрытасць,
  • Узаемадапамога,
  • Уключанасць,
  • Сацыяльная роўнасць.

Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.

(!Дадаць гіперспасылкі на кожную каштоўнасць. ! Дадаць лінк на профіль)

Статэгічныя мэты на 2018 год

У стратэгічны план на 2018 было закладзена 5 накірункаў.

Піяр.

Мы факусаваліся на выпрацоўцы паслядоўнай камунікатыўнай стратэгіі. Распрацавалі брэндбук (спасылка на брэндбук) Фаланстэра,
павялічылі нашу прысутнасць у сацыяльных сетках - зараз мы маем больш 880 падпісчыкаў у Фэйсбук (дадаць вк), і з 2019 года штодзень на нашых старонках публікуецца новы пост.
Фестывалі FSP, Наш дзень, Валанцёрскі фэст, дзе распавядалі пра Фаланстэр. (праглядзець у сац сетках іншыя фестывалі, дзе ўдзельнічалі). Піяр Фаланстэра таксама адбываўся ў саправаджэнні з піярам праектаў Лічбавая Майстэрня, Дойка, Гік-лаўка, Мапа.
Аднавілі ўлётку Фаланстэра (спасылка) і зрабілі плакат з каштоўнасцямі (пашукаць спасылку на сайце ці дадаць фотку).
У межах праекта Улазіны правялі прэзентацыю для сяброў Фаланстэра пасля пераезду ў новае памяшканне ў верасні 2018.

Валанцёрства.

Працягваецца наладжванне сістэмы працы з валанцёрамі, распрацоўка сістэмы матывацыі, апісаны пакрокава жыццёвы цыкл валанцёра ў Фаланстэре.
Таксама ў выніку працы па гэтаму накірунку ў 2018 годзе, у пачатку 2019-га праз праграму супрацы з замежнымі валанцёрамі (EVS) да нас на 10 месяцаў далучыўся валанцёр з Эстоніі.

Ідэнтычнасць.

((Дадаць мэту)) Мы пашырылі апісанне ідэнтычнасці сацыяльнага гіка праз апісанне профілю, брэндбука і новага тэксту на сайце.
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.
Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый.
Была праведзена сустрэча па фармуляванню і апісанню каштоўнасцяў, у якой ўдзельнічалі 9 чалавек.

Фандрайзінг.

На працягу года мы развівалі некалькі новых для нас праектаў фандрайзінга: модуль Doika, гік-лаўка i ClubMate.
Летам 2018 года быў атрыманы грант Усходняга Партнёрства ў 10,000$ на развіццё модуля Doika, а таксама праз ахвяраванні - 207 руб.
На праект Clubmate з планаваных 1500 руб. праз ахвяраванні было сабрана 580 руб. Гік-лаўка - прыкладна 500 руб.

Перадача ведаў.

Намячалася у двух накірунках: аўтаматызацыі (CRM + боты) і абмена ведамі з іншымі супольнасцямі.
Таксама вызначаны вікі-суботнікі, як сустрэчы па замацаванню практык і ведаў, якія складваюцца і накопліваюцца ў калектыве.
Планавалася агульнае мерапрыемства - школа Фаланстэра.

Каманда + праўленне

Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, бюракратыя;
Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Валерыя Амялюсік, праектны мэнэджмэнт, арганізацыйнае планаванне.

Лічбавая Майстэрня

Lm logo fin trans.png

Што такое Лічбавая Майстэрня:
Анлайн-маркет ІТ-валанцёрскага абмену, на якім валанцёры і грамадскія ініцыятывы могуць знаходзіць адзін аднаго.

Мэта праекта:
Узмацніць тэхнічны патэнцыял і айці-веды грамадскіх арганізацый, таксама развіць агульныя з намі прынцыпы і каштоўнасці сярод шукальнікаў дапамогі.

На працягу 2018 года мы факусаваліся на сваіх унутраных open source праектах, якія могуць быць таксама выкарыстаны і іншымі арганізацыямі.

Праекты Лічбавай Майстэрні:

Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден

Doika

Doika 1 trans.png

Што такое Doika:
Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.

Мэта праекта:
Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.

Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
Стварыць модуль ахвяравання, які:

  • Працуе на папулярных CMS. (што такое CMS, удакладніць пункт)
  • Не збірае вялікі адсотак ад сабранай сумы.
  • Знаходзіцца ў адкрытым доступе.

Асноўныя актыўнасці:

  • Студзень 2018: завершана першая ітэрацыя ***(першы этап) распрацоўкі модуля.
  • Люты 2018: прэзентацыя працоўнай версіі Doika на Буткэмпе.
  • Студзень-травень 2018: другая ітэрацыя распрацоўкі.
  • Травень 2018: пачатак трэцяй ітэрацыі распрацоўкі.
  • Ліпень 2018: перамога на Хакатон-2018.
  • Жнівень 2018: першая арганізацыя ўсталявала Doika на свой сайт.
  • Верасень 2018: запуск лэндынга Doika.
  • Лістапад 2018: тры арганізацыі акрамя Фаланстэра ўсталявалі Doika на свой сайт.
  • Снежань 2018: актыўны PR модуля сярод грамадскіх арганізацый.
    • 8.12 Брэст.
    • 15.12 Віцебск.
    • 22.12 Гомель.
    • 29.12 Minsk Linux User Group | The MLUG.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден

Вынікі праекта на студзень 2019:
6 арганізацый усталявала Doika на свой сайт, сумарна сабрана больш за 6000 беларускіх рублёў.

Кантакты адказных:
Міхаіл Волчак, праектны мэнэджмэнт, ідэі і каардынацыя.
Святлана Ермаковіч, SMM, прасоўванне, графічны дызайн.
Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўка.
Анастасія Марозава, даследванне, UX/UI.
Віктар Паяркаў, бэкэнд.
Ксенія Валасюк, праца з людзьмі.
Святлана Назарава, тэхпадтрымка.
Сямён Гаўрыленка, багфікс.

Улазіны 2.0

Што такое Улазіны:
Гэта наша прапанова супрацы па памяшканню на ўстойлівых пачатках з арганізацыямі і ініцыятывамі, блізкімі нам па духу.

Мэты праекта:

  • Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
  • Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
  • Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;

Актыўнасці ўпісаных арганізацый:

  • 20.10 Лекцыя пра веганства;
  • 02.11 Лекцыя пра веганства;
  • 16.11 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума;
  • 17.11 Торба Шоў;
  • 21.12 Торба Шоў;
  • 29.12 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума;
  • 30.12 Лекцыя пра веганства;

Кантакты адказных па Улазінах: Анастасія Немчыкава.

Краўдфандынг на Clubmate

З 17 снежня па 17 студзеня адбылася краўдфандынгавая кампaнія сбору сродкаў Clubmate на RFID-замок з ключамі для таго, каб больш гнутка шарыць памяшканне.
Мэтавая сума 1500, сабрана 580 рублёў.
Сродкі збіраліся праз модуль прыёма ахвяраванняў Doika.

Адказны за краўдфандынг: Svetit

Falanster Speaking Club

FSC.jpg

Falanster Speaking Club - гэта:
Шэраг сустрэч, на якіх удзельнікі маглі абмяркоўваць розныя тэмы на англійскай мове.

Мэты праекта:

  • Распаўсюдзіць веды пра дзейнасць МГА "Фаланстэр" сярод як мага большай колькасці людзей.
  • Распавесці/зацікавіць іт-спецыялістаў.
  • Вярнуць ў актыў пасіўных валанцераў.
  • Стварыць магчымасць рэгулярнага нефармальнага ўзаемадзеяння паміж валанцерамі ў Фаланстэре.

Вынікі праекта:

  • Праведзена 7 сустрэч;
  • Атрымана 74 заяўкі на ўдзел у мерапрыемствах;
  • Сустрэчы наведала каля 50 чалавек;
    • З іх як мінімум 5 чалавек дадаткова зацікавіліся дзейнасцю Фаланстэра і яго праектамі;
    • Адзін чалавек пажадаў стаць айціваланцерам і пастучаўся нам на е-мэйл;
  • За лістапад і снежань удзельнікі пакінулі 177,2 рублеў, частка з якіх пайшла на падрыхтоўку да мерапрыемстваў, але большая на арганізацыйнае развіццё.
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден
Ошибка создания миниатюры: Файл не найден

Кантакты адказных:
Валерыя Амялюсік, каардынатар-арганізатар;
Дар'я Вараненка, вядучая;
Анастасія Немчыкава, арганізатар-фасілітатар;

Пясочніца праектаў (тое, што па-ціху майнтэйніцца; драфт праекта)

Балбатун

Анлайн чат - вэб-прыкладанне, якое дазваляе наведвальнікам сайта ўзаемадзейнічаць з удзельнікамі каналаў слэка.
Студзень 2018 - завяршэнне першай ітэрацыі.
Сакавік 2018 - пачатак другой ітэрацыі.
Кантакты: Аляксей Кірпічэнкаў

Гік-лаўка

Анлайн-крама, створаная гікамі для гікаў.
Атрыбутыка распаўсюджваецца згодна з ідэямі Creative Commons, свабоднага кошту blank і DIY.
Кантакты: Святлана Ермаковіч

Мапа грамадскіх прастораў

Інтэрактыўная карта грамадскіх прастораў і арганізацый.
Мэта праекта - зрабіць пошук супольнасцяў зручным, а працу арганізацый - больш адкрытай.
Кантакты: Міхаіл Волчак

Унутраныя праекты

Reboot

Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасуі з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты: Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.

Мадэрнізацыя блога Лічбавай Майстэрні

Удасканаленне дзейнасці блога Лічбавай Майстэрні, пляцоўкі "айці па-беларуску".
Праца тычыцца візуальнага і функцыянальнага паляпшэння блога.
Кантакты:

Фінансавая і рэсурсная справаздача

За 2018год на рахунак прыйшло 11 586,10р
Выдаткавалі 10 522,03р.
На 01.01.2019г на рахунку заставалася 1 158,10р
Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).

Бухгалтар: Сяргей Яўменаў.

За 2018 год было атрымана 4 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.
Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 3 дамовы з практыкантамі.

Цытаты удзельнікаў

"Зразумела што праект гэта не толькі код - гэта і тэхпадтрымка, і апісанне працэсаў працы (вікі), і борды (трэла і тп), гэта GIT з яго канфліктамі, гэта ноут і настройка яго асяродка, гэта public-private keys, і шмат чаго іншага, што абавязкова трэба ведаць каб стаць добрым распрацоўшчыкам." Святлана Назарава
"IT-валанцёрства - гэта добрая магчымасць раскрыць сябе, знайсці аднадумцаў і зрабіць нешта карыснае для тых, хто не мае патрэбных рэсурсаў." Анастасія Марозава

Ключавыя партнёры

Івэнтспэйс, Датахата, Zapier, ЗБС, ITMine, Stormnet, oeec.by, Грамадзянски форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, High-Tech Club KV.by, Будзьма беларусамі!

Спасылкі