Як сачыць за вермі-фермай
Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 22:33, 21 декабря 2019; Rizoma (обсуждение | вклад)
Тут змяшчаецца некалькі парад па тым, як сачыць за вермі-фермай.
Содержание
Калоніі
Калоніі — гэта папуляцыя чарвячкоў, якая кампактна пражывае ў нейкай ёмістасці, падрыхтаванай для іх развіцця.
Як сачыць:
- Зняць кардонкі з паверхні.
- Раўнамерна акуратна паліць усю паверхню.
- Пакласці кардонкі на месца.
- Праводзіць такое па меры патрэбы, сочачы, каб вільготнасць грунту была каля 50—55%. Іншымі словамі, лужыны не павінна стаяць, але глеба мае быць не рассыпчатая, а змацаваная. Калі вы ўявіце, што сціскаеце яе ў кулаку, павінна зявіцца 3—5 кропель =)
Вермі-градкі
Вермі-градкі — гэта калоніі, якія змяшчаюцца ў кантэйнерах, дзе пасаджаны расліны.
Як сачыць:
- Зняць кардонкі.
- Паліць паміж радамі. Інтэнсіўна.
- Пакласці кардонкі на месца.
- Самі радкі паліваць не трэба.
- Паўтараць праз 2 дні. Можна і часцей, калі сонейка актыўнае.
- Уявіце таксама умовы пры ўтрыманні калоній.
Кампасціруем арганічнае смецце
Арганічнае смецце, ператворанае ў кампост — ідэальная ежа для чарвячкоў. Камспасціраваць трэба па меры саспявання.
- Бярэм з нішы кантэйнер, які менш загружаны.
- Высыпаем арганічнае смецце ў фермі-кантэйнер. Усе пакецікі замяняем і выкідаем у сметніцу ў туалеце.
- Засыпаем смецце трохі лісцем (або саломай), а пасля глебай.
- Ставім-вермі кантэйнеры на месца і прыбіраем усё, што насмецілі.
Каб не было вільгаці і вельмі шмат мух
- Калі кампастуеце замарожанае, абгорвайце маленькімі кавалкамі газеты (гэта змяншае стрэс чарвячкам і менш выліваецца вільгаці)
- Наогул на дно кладзіце шмат розных дрэнажных матэрыялаў: лісце, салому, апілкі, папера.
- Самі кантэйнеры павінны стаяць на паставачках, каб вільгаць, якая выцякае высыхала максімальна хутка, і не ствараліся ўмовы для мух.
- На дно падставак можна класці газету, але на наступны раз яе замяняць, бо пах таксама прываблівае мух, і гахета можа накопліваць вільгаць і стварац умовы для мух.