Як сачыць за вермі-фермай

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Тут змяшчаецца некалькі парад па тым, як сачыць за вермі-фермай.

Калоніі

Калоніі — гэта папуляцыя чарвячкоў, якая кампактна пражывае ў нейкай ёмістасці, падрыхтаванай для іх развіцця.

Як сачыць:

  1. Зняць кардонкі з паверхні.
  2. Раўнамерна акуратна паліць усю паверхню.
  3. Пакласці кардонкі на месца.
  4. Праводзіць такое па меры патрэбы, сочачы, каб вільготнасць грунту была каля 50—55%. Іншымі словамі, лужыны не павінна стаяць, але глеба мае быць не рассыпчатая, а змацаваная. Калі вы ўявіце, што сціскаеце яе ў кулаку, павінна зявіцца 3—5 кропель =)

Вермі-градкі

Вермі-градкі — гэта калоніі, якія змяшчаюцца ў кантэйнерах, дзе пасаджаны расліны.

Як сачыць:

  1. Зняць кардонкі.
  2. Паліць паміж радамі. Інтэнсіўна.
  3. Пакласці кардонкі на месца.
  4. Самі радкі паліваць не трэба.
  5. Паўтараць праз 2 дні. Можна і часцей, калі сонейка актыўнае.
  6. Уявіце таксама умовы пры ўтрыманні калоній.

Кампасціруем арганічнае смецце

Арганічнае смецце, ператворанае ў кампост — ідэальная ежа для чарвячкоў. Камспасціраваць трэба па меры саспявання.

  1. Бярэм з нішы кантэйнер, які менш загружаны.
  2. Высыпаем арганічнае смецце ў фермі-кантэйнер. Усе пакецікі замяняем і выкідаем у сметніцу ў туалеце.
  3. Засыпаем смецце трохі лісцем (або саломай), а пасля глебай.
  4. Ставім-вермі кантэйнеры на месца і прыбіраем усё, што насмецілі.

Каб не было вільгаці і вельмі шмат мух

  1. Калі кампастуеце замарожанае, абгорвайце маленькімі кавалкамі газеты (гэта змяншае стрэс чарвячкам і менш выліваецца вільгаці)
  2. Наогул на дно кладзіце шмат розных дрэнажных матэрыялаў: лісце, салому, апілкі, папера.
  3. Самі кантэйнеры павінны стаяць на паставачках, каб вільгаць, якая выцякае высыхала максімальна хутка, і не ствараліся ўмовы для мух.
  4. На дно падставак можна класці газету, але на наступны раз яе замяняць, бо пах таксама прываблівае мух, і гахета можа накопліваць вільгаць і стварац умовы для мух.