Справаздача 2019
Содержание
- 1 Фаланстэр
- 2 Мэта арганізацыі
- 3 Стратэгічныя мэты на 2019 год
- 4 Каманда + праўленне
- 5 Doika
- 6 Улазіны 2.0
- 7 Мапа заўтрашняга дня
- 8 [Гумус]
- 9 Культывацыя
- 10 Пясочніца праектаў
- 11 Унутраныя праекты
- 12 Фінансавая справаздача
- 13 Людскі патэнцыял
- 14 Аўтаматызацыя
- 15 Цытаты удзельнікаў
- 16 Ключавыя партнёры
- 17 Спасылкі
Фаланстэр
Назва арганізацыі | Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр" |
Акронім | МГА "Фаланстэр" |
Кантактная асоба | Святлана Ермаковіч |
Зарэгістраваны адрас | г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н |
Тэлефон | +375 29 860 23 12 |
falanster.by@gmail.com | |
Старшыня праўлення | Міхаіл Волчак |
Год заснавання | 2010 |
Рэгістрацыйны нумар | № 05/0904 |
Іншыя кантакты | FB, VK |
Мэта арганізацыі
Наша місія:
З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Нашы каштоўнасці:
- Інаватыўнасць,
- Аўтаномнасць,
- Калектывізм,
- Адкрытасць,
- Узаемадапамога,
- Уключанасць,
- Сацыяльная роўнасць.
Мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.
Стратэгічныя мэты на 2019 год
У стратэгічны план на 2019 было закладзена 5 накірункаў.
Піяр.
Мы факусаваліся на выпрацоўцы паслядоўнай камунікатыўнай стратэгіі. Распрацавалі брэндбук Фаланстэра,
павялічылі нашу прысутнасць у сацыяльных сетках - зараз мы маем больш за 980 падпісчыкаў у Фэйсбук і 919 Вконтакте, таксама мы развіваем старонку ў Інстаграм. З 2019 года штодзень на нашых старонках публікуецца новы пост.
Піяр Фаланстэра таксама адбываўся ў саправаджэнні з піярам праектаў Лічбавая Майстэрня, Дойка, Гік-лаўка, Мапа.
Аднавілі ўлётку Фаланстэра і зрабілі плакат з каштоўнасцямі.
Валанцёрства.
Працягваецца наладжванне сістэмы працы з валанцёрамі, распрацоўка сістэмы матывацыі, апісаны пакрокава жыццёвы цыкл валанцёра ў Фаланстары.
Таксама ў выніку працы па гэтаму накірунку ў 2018-2019 праз праграму супрацы з замежнымі валанцёрамі (EVS) да нас на 10 месяцаў далучыўся валанцёр з Эстоніі.
Ідэнтычнасць.
Мы пашырылі апісанне ідэнтычнасці сацыяльнага гіка праз апісанне профілю, брэндбука і новага тэксту на сайце.
Былі праведзены сесіі арг-дыягностыкі, рэгулярна адбываюцца сустрэчы з новымі удзельнікамі па тлумачэнні місіі Фаланстэра.
Па прыняцці рашэнняў у студзені 2019 было вырашана прымяняць механізм унутраных кансультацый.
Была праведзена сустрэча па фармуляванню і апісанню каштоўнасцяў, у якой ўдзельнічалі 9 чалавек.
Фандрайзінг.
На працягу года мы развівалі некалькі новых для нас праектаў фандрайзінга: модуль Doika, гік-лаўка i ClubMate.
Летам 2018 года быў атрыманы грант Усходняга Партнёрства ў 10,000 еўра на развіццё модуля Doika.
Нам паступалі ахвяраванні праз скрыню, і ў межах праекта Улазіны мы пачалі падлік з канца 2018 года.
На праект Clubmate з планаваных 1500 руб. праз ахвяраванні было сабрана 580 руб. Гік-лаўка - прыкладна 500 руб.
Перадача ведаў.
Намячалася у двух накірунках: аўтаматызацыі (CRM + боты) і абмена ведамі з іншымі супольнасцямі.
Таксама вызначаны вікі-суботнікі, як сустрэчы па замацаванню практык і ведаў, якія складваюцца і накопліваюцца ў калектыве. У 2018 годзе было праведзена каля 5 сустрэч
Планавалася агульнае мерапрыемства - школа Фаланстэра. Яно адбывалася ў шэрагу сустрэч для ядра каманды напрацягу года. Сустрэчы былі прысвечаны ідэнтычнасці і арг-развіццю.
Каманда + праўленне
Аляксей Кірпічэнкаў, праца з кодам і архітэктурай прыкладанняў;
Анастасія Марозава, дызайн iнтэрфейсаў;
Валерыя Амялюсік, мэнэджэр праекта Reboot.
Міхаіл Волчак, праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт;
Святлана Ермаковіч, праўленне, дызайн, смм, бюракратыя;
Юля Сакалоўская, дызайнер і фатограф.
Сяргей Яўменаў, праўленне, бухгалтар;
Ксюша, праца са стажорамі, пераклад
Doika
Што такое Doika:
Праграмнае опенсорснае рашэнне для грамадскіх арганізацый па прыёму грашовых ахвяраванняў праз банкаўскія карткі.
Мэта праекта:
Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў
і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.
Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
- Падпіскі на плацяжы.
- Аднаўленне дызайна модул і адмінкі.
Асноўныя актыўнасці:
- Студзень - травень 2019: пастаянныя сустрэч каманды па серадах і суботах. Праца над функцыяй падпісак і новым інтэрфейсам
- Травень 2019:
- Doika Camp - падзея, на якой падводзілі вынікі працы папярэдняга году. Ініцыятывы і распрацоўшчыкі знаеміліся.
- Праведзена краўдфандынгавая кампанія на падпіскі на сайце Doika. З 500 руб сабралі каля 280 руб.
- Зроблена Doika-відэа.
- Ліпень 2019: распрацоўка на паўзе.
- На працягу года адбываюцца прэзентацыі Doika на мерапрыемствах Асамблея НДА, ОЕЕК і інш.
Вынікі праекта на студзень 2020:
- Функцыя падпісак яшчэ не дароблена з-за тэхнічнага доўгу.
- Зараз працуе першая версія Doika.
- На працягу папярэдняга года ажыцяўлялася тэхпадтрымка арганізацый, што жадалі ўсталяваць Doika.
Кантакты адказных:
- Svetit, піяр, графічны дызайн.
- Rizoma, каардыную праект, натхняю каманду, коўчу, продакт оўнер
- Lptn, кансультую па архітэктуры
- Frozen, фронтэнд
- tyuba4, бэкэнд
- maxim_mth, стажор фронтэнд
- NastassiaFrost, UX/UI дызайн
- Андрэй Шумскі, тэсціраванне, стажор
- KahjuksEi, стажор фронтэнд
- Ксюша, праца са стажорамі, пераклад
Улазіны 2.0
Што такое Улазіны:
Гэта наша прапанова супрацы па памяшканню на ўстойлівых пачатках з арганізацыямі і ініцыятывамі, блізкімі нам па духу.
Мэты праекта:
- Эфектыўнае выкарыстоўванне месца і рэсурсаў для рэалізацыі місіі Фаланстэра;
- Умацоўванне існуючых і усталяванне новых партнёрскіх адносін з ініцыятывамі, арганізацыямі-аднадумцамі і індывідамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці;
- Пашырэнне кола падтрымкі вакол Фаланстэра;
Актыўнасці ўпісаных арганізацый:
- каля 03.02 Прэзентацыя кнігі. Ганна Шчуко.
- 23.02 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- каля 03.03 Легалайз. Лекцыя.
- 23.03 Вулічны ўніверсітэт.
- 30.03 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 14.04 Торба Шоў. МК па пашыву сумак.
- 27.04 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 25.05 Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
- 28.05. Альфа і Амега. Кінапаказ.
- 18.06. Моладзевая праграма Экастарт.
- 10.08. Кінапаказ "пасля тытраў" ад Грамадзянскага форума.
Кантакты адказных па Улазінах: Svetit
Мапа заўтрашняга дня
Што такое Мапа заўтрашняга дня
Гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.
Мэты праекта:
- Павысіць адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола.
- Паглыбіць узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і актывісткамі ды грамадствам.
- Стварыць кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі і актывісткамі.
Актыўнасці праекта:
- Арганізаваны Хакатон па распрацоўцы Мапы заўтрашняга дня;
- Праведзена 18 Мапатонаў (верасень-лістапад), а таксама валантэрская сустрэча па мапаванні ініцыятыў у снежні. Да таго ж былі арганізаваныя ўласныя споты на RADA FORUM '19 i Youth IGF, а Міхась выступіў на Korpus Talks;
- Мела месца каарперацыя з курсамі Мова Нанова, на якіх мы выступілі ў 5 гарадах. На нашыя выступы завітала каля 65 чалавек;
- Атрымана каля 70 заявак на ўдзел у мерапрыемствах Мапы, больш за 140 чалавек паўдзельнічалі ў Мапатонах;
- Пра Мапу з'явілася 7 артыкулаў у СМІ;
- Праведзены першы вэбінар-мапатон, на які было атрымана больш за 50 заявак;
- На Мапе дададзена больш за 200 ініцыятыў.
Кантакты адказных
Міхась Волчак, ідэйны натхняльнік, каардынатар;
Марыя Колб, адміністратарка;
Святлана Ермаковіч, графічны дызайн, вядзенне сацсетак;
Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўшчык.
[Гумус]
Гумус - гэта:
патэнцыйна-маштабуемы праект, галоўная ідэя каторага - пераапрацоўка арганічнага смецця чарвямі з атрыманнем гатовай глебы.
Мэты праекта:
- Наладзіць працэсс пераапрацоўкі накопліваемага арганічнага смецця ў глебу.
- Масштабаваць праект на лакальныя жылыя районы ў гарадах.
- Павысіць аўтаномнасць уласнай прасторы праз паўторнае выкарыстанне рэсурсаў.
Задачы, якія ставіла перад сабой каманда:
- Павялічыць першапачатковую колькасць папуляцыі чарвей для таго, каб пабачыць магчымую дынаміку пашырэння вермі-фермы.
- Атрымаць першую глебу, прыгодную для вырошчвання раслін.
- Даследваць цяжкасці, якія ўзнікаюць пры развядзенні папуляцыі чарвей.
- Абмяняцца вопытам з мясцовымі вермі-фермерамі.
- Ацаніць урадлівасць атрыманай глебы.
- Даследваць інтарэс грамадства да тэмы.
Асноўныя вынікі:
- Першая вермі-фермі версія - первая калонія чарвячкоў.
- Маштабаванне на некалькі вермі кантэйнераў.
- Удасканальванне тэх працэсу.
- Атрыманне першай прыгоднай глебы.
- Першыя пасевы на градкі.
- Першы ураджай.
- Павелічэнне колькасці градак.
- Павелічэнне колькасці апрацоўваемага смецця (прыносяць звонку).
- Першы дзень чарвя(ладзіцца раз ў год).
Культывацыя
Мэта
Перадаць новым удзельнікам стэрыатэп паводзінаў фалангіста праз культурныя мерапрыемствы. Стварыць Культуру Фаланстэра і апісаць яе.
Задачы
- Пазнаеміць з былымі праектамі Фаланстэра, і людзьмі, якія ладзілі былыя праекты.
- Пазнаеміць з усімі актуальнымі праектамі Фаланстэра і людзьмі, якія зараз іх ладзяць.
- Перыядычна падымаць тэму місіі, бачання і каштоўнасцяў арганізацыі.
- Паспрыяць самавызначэнню удзельнікаў у Фаланстэры.
Мерапрыемствы
- 28 снежня 2018. Відэа Эпохі Забей. Дваровы футбол.
- 28 лютага 2019. Відэа Эпохі Забей. Каляфутбольныя праекты.
- 25 красавіка 2019. Фаланстэр. Drupal.
- 5 ліпеня 2019. Фаланстэр. Open Data.
А таксама
- Мэш-фільм. Мантаж. І трэллер да фільма.
- Інтэрактыўная Гісторыя Фаланстэра.
Кантакты адказных: Svetit
Пясочніца праектаў
Унутраныя праекты
Reboot.
Статус: быў перапынены
Унутраны праект, мэта якога прывесці стан сайта Фаланстэра ў адпаведнасці з сённяшнімі патрэбамі арганізацыі
Кантакты:
Валерыя Амялюсік, праектны мэнаджар.
Фінансавая справаздача
За 2018 год на рахунак прыйшло _____р
Выдаткавалі ________р.
На 01.01.2020г на рахунку заставалася ________р
Крыніца - бухгалтарскі баланс(ы).
Краўдфандынг на Clubmate: 580 руб. Краўдфандынг на Doika: 280 руб.
Бухгалтар: Сяргей Яўменаў.
Людскі патэнцыял
У агранізацыі:
- ўдзельнічае 12 доўгатэрміновых валанцёра (больш за 9 месяцаў), таксама удзельнічае(ла):
- каля за 15 (сярэднетэрміновых - каля 6 месяцаў).
- Было заключана 3 дамовы са стажорамі і 1 дамова з практыкантамі.
- За 2018 год было атрымана 4 заяў на прыём у члены аб'яднання, выключана 4 чалавекі.
Сумарная колькасць гадзін эфектыўнай валанцёрскай працы больш за 3500 гадзін.
Аўтаматызацыя
Боты выканалі больш за ___ руцінных задачаў гэта каля ___ сэканомленых гадзін працы чалавека.
Цытаты удзельнікаў
Ключавыя партнёры
Івэнтспэйс, Датахата, Zapier, ЗБС, DSS375, ITMine, Stormnet, oeec.by, Грамадзянски форум, Торбашоў, Альфа і амега, Адукацыя.інфа, Цэнтр беларускай мовы (Гомель), Дзедзіч (Брэст), Фонд "Новая Еўразія", Асамблея НДА Беларусi, High-Tech Club KV.by, Будзьма беларусамі!