Часта задаваемыя пытанні па валанцёрству

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 13:23, 25 февраля 2020; Rizoma (обсуждение | вклад)

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Калі валанцёр або практыкант з іншага гораду або краіны?

Мы можам працаваць дыстанцыйна, а таксама камбінаваць дыстанцыйную і непасрэдную працу.

Ці падыходзіць мая спецыяльнасць?

Калі ласка лістуйце нам на falanster.by@gmail.com

Вы маеце афіцыйны статус?

Так, чытайце ў афіцыйнай інфармацыі.

Калі можна прайсці практыку?

У любы час года.

У мяне будзе практыка толькі праз палову гады. Цікавяць праекты, якія праходзяць зараз. Як быць?

Вы можаце паўдзельнічаць у праекце зараз. Дакументы мы аформім на патрэбны перыяд і апішам ваш удзел пры неабходнасці для ўніверсітэта.

Як запісацца?

Запоўніце анкету або напішыце ліст на falanster.by@gmail.com

Якія дакументы неабходны ўніверсітэту?

У розных універсітэтах могуць быць свае правілы, таму пытайце дэканаце або рэктараце дакладныя формы прыёма.

прыклады:

Часта гэта дамова падобнага тыпу:Файл:Dogovor proizvodstvennaya 3.docx
Запыт на праходжанне практыкі ад арганізацыі Файл:Zapros na praktiku 2.zip

Ці ёсць у вас досвед працы са студэнтамі?

Так, у Фаланстэры практыку прайшлі больш за 20 студэнтаў з розных ВНУ краіны.

Што мне патрэбна мець перад прыняццём рашэння праходзіць практыку ў Фаланстэры?

  1. Жаданне працаваць у камандзе.
  2. Лэптоп (калі маеце).
  3. Мець дакументы, якія вам выдаюць ва ўніверсітэце.
  4. Азнаёміцца з дзейнасцю Фаланстэра.

Што мы рыхтуем да пачатку практыкі?

  1. Праграму практыкі узгадняем разам са студэнтам.
  2. Фармальныя моманты і алгарытм чытайце тут.

Наколькі гэта ўсё сур'ёзна?

Ці ёсць паспяховыя прыклады валанцёрства?

Карысныя спасылкі

  1. Ліст для рассылкі