Creative Commons. Мануал (беларуская версія)

Материал из Вікі Фаланстэра
Версия от 12:58, 28 декабря 2023; Rizoma (обсуждение | вклад) (Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах (CC BY-SA))

(разн.) ← Предыдущая | Текущая версия (разн.) | Следующая → (разн.)
Перейти к: навигация, поиск

Содержание

Што і для чаго

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага узнікае шмат: ці можна браць той ці іншы фатаздымак, якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа, што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы? На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым “Усе правы захаваныя”. Інакш гаворачы – трэба дамаўляцца з аўтарам у кожным асобным выпадку выкарыстоўвання твораў. А можа ў межах сучаснага аўтарскага права ёсць нейкі больш просты механізм, які дазволіць стваральнікам кантэнту і спажыўцам (карыстальнікам) хутка дамовіцца адно з адным?

Наш адказ – разумова ёсць! Мы прапаноўваем Вам ліцэнзіі Creative Commons, што прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцензіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

Як выбраць ліцэнзію Creative Commons

Як выбраць ліцэнзію

Creative Commons (CC) - гэта ліцэнзіі, з дапамогай якіх аўтар дае магчымасць выкарыстоўваць свой твор каму-заўгодна - але на сваіх умовах. СС выкарыстоўваюцца ў тых выпадках, калі аўтар жадае перадаць людзям правы распаўсюджваць, выкарыстоўваць, ствараць новыя творы на базе існага.

Пры выбары ліцэнзіі аўтару варта звярнуць увагу на чатыры асноўныя ўмовы, на базе якіх фармулююцца шэсць ліцэнзій.

Атрыбуцыя

Такая ўмова дазваляе іншым людзям капіраваць, распаўсюджваць, адлюстроўваць, выконваць ваш твор і вытворныя творы, заснаваныя на ім - але толькі калі яны пазначаюць ваша аўтарства.

На тых самых умовах

Гэтая ўмова дазваляе іншым людзям распаўсюджваць вытворныя творы толькі па ліцэнзіі, ідэнтычнай ліцэнзіі, пазначанай на Вашым творы.

Некамерцыйнае выкарыстанне

Дадзеная ўмова дазваляе іншым капіраваць, распаўсюджваць твор, рабіць вытворныя творы, заснаваныя на ім, - але толькі ў некамерцыйных мэтах.

Без вытворных твораў

Умова, якая дазваляе капіраваць, распаўсюджваць толькі нязмененныя копіі вашых твораў без вытворных, выкананых на яго аснове.

Віды СС ліцэнзій

Пазначэнне аўтарства (CC BY)

Такая ліцэнзія дазваляе іншым людзям распаўсюджваць, рэміксаваць, наладжваць і ствараць творы залежныя ад вашага твору (нават для камерцыйных патрэб), але пры гэтым яны павінны прызнаваць вас аўтарам арыгінальнага твору і зрабіць адпаведнае пазначэнне. Ліцензія лічыцца найболей ласкавай з усіх прапанаваных. Яна рэкамендавана для максімальнага распаўсюду і выкарыстання ліцэнзуемага матэрыялу.

Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах (CC BY-SA)

Гэтая ліцэнзія дазваляе іншым людзям рэміксаваць, адаптаваць і ствараць вытворныя творы (нават у камерцыйных мэтах) пры ўмове, што яны пазначаюць ваша аўтарства і ліцэнзуюць свае новыя творы пад тымі ж ўмовамі. У нейкім сэнсе гэты від ліцэнзіі падобны да ліцэнзій капілефт – свабодных і адкрытых ліцэнзій на праграмнае забяспечанне. Усе новыя творы, заснаваныя на вашым, будуць несці тую ж ліцэнзію, таму любыя вытворныя творы таксама будуць дазваляць камерцыйнае выкарыстанне.

Пазначэнне аўтарства - Без залежных твораў (CC BY-ND)

Такую ліцэнзію варта ўжываць пры пераразмеркаванні, камерцыйным і некамерцыйным выкарыстанні, з умовай таго, што твор застаецца без зменаў і ўвогуле належыць вам.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне (CC BY-NC)

Гэтая ліцэнзія будзе вашым дазволам для іншых рэміксаваць, мадыфікаваць і ствараць новыя творы на базе вашага, але ў некамерцыйных мэтах. У такіх новых творах таксама павінна прызнавацца Вашае аўтарства і такія творы мусяць быць некамерцыйнымі, але яны неабавязкова павінны заліцэнзаваць залежныя творы на тых самых умовах.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - На тых самых умовах (CC BY-NC-SA)

Ліцэнзія дазваляе іншым рэміксаваць, мадыфікаваць і ствараць новыя творы на базе вашага ў некамерцыйных мэтах, пры гэтым павінна выконвацца ўмова аб тым, што яны прызнаюць вас уладальнікам і ліцэнзуюць свае новыя творы на гэтых самых умовах.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - Без залежных твораў (CC BY-NC-ND)

Падобная ліцэнзія лічыцца найбольш абмяжоўваючай з усіх шасці галоўных ліцэнзій: яна дазваляе толькі спампоўваць вашыя творы і дзяліцца імі з іншымі, пры ўмове таго, што яны прызнаюць ваша аўтарства. Змяняць творы або выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах ліцензія не дазваляе.

Як пазначыць свой кантэнт

У папярэднім раздзеле вы праглядзелі ліцэнзіі і выбралі тую, якая падыходзіць менавіта вашым мэтам. Зараз вы гатовы яе выкарыстаць. Як гэта правільна зрабіць? Некалькі простых крокаў вам дапамогуць.

  1. Абраць ліцэнзію СС можна з дапамогай Абірача (Інструменту для выбару ліцэнзій на сайце Creative Common. Адкажыце на некалькі простых пытанняў – і атрымаеце назву і адпаведны HTML-код са спасылкай на падыходзячую вам ліцэнзію.
  2. Капіруйце і ўстаўляйце атрыманы HTML-код на вашу ўэбстаронку ці ўэбсайт (калі ў вас ёсць жаданне пазначыць усе матэрыялы вашага сайту пад адной ліцэнзіяй, то варта будзе ўставіць HTML-код у шаблон вашага сайту).
  3. Рэдактуйце тэкст апісання ліцэнзіі (калі маеце ў гэтым патрэбу). Вы можаце выкарыстоўваць ліцэнзію як для ўсяго сайта, так і для канкрэтных матэрыялаў – гэта можна пазначыць рознымі спосабамі (Глядзіце ніжэй).
    Прыклады: https://wiki.creativecommons.org/wiki/Marking_your_work_with_a_CC_license
  4. Заўвага: Мы не рэкамендуем пазначаць ватэрмаркі (watermark) ці візуальныя маркеры на самім малюнку, паколькі гэта можа сказіць малюнак і перашкодзіць яго паўторнаму выкарыстанню. Лепей падпішіце малюнак, зазначыўшы ў подпісу неабходную інфармацыю.
 Гэту частку можна узбагадзіць раздзелам дзе размяшчаць на сайце пазнакі ліцэнзіі.


Заўвага!

Адна з найбольш распаўсюджаных праблем - Аўтар не заўседы правільна пазначае Атрыбуцыю.

Усе з прапанаваных вышэй ліцэнзій дазваляюць Аўтару дадаць наступную інфармацыю (Атрыбуцыя):

  1. ідэнтыфікацыя сабе як аўтара Матэрыяла (імя, псеўданім і інш.),’
  2. паведамленне пра ахову правоў (a copyright notice),
  3. паведамленне аб тым, што твор знаходзіцца пад пэўнай ліцэнзіяй,
  4. паведамленне пра адмову ад гарантый,
  5. актыўная спасылка на Матэрыял.

Усе асобы, якія плануюць выкарыстоўваць ваш матэрыял, будуць абавязаны пазначаць яго менавіта такім чынам, як Вы вырашылі. Але варта заўважыць, што калі вы не дадаеце ніякіх асаблівых звестак пра тое, як ваш матэрыял павінен узгадвацца, то ў асобы, якая выкарыстоўвае матэрыял, будзе абавязак толькі пазначыць, што на матэрыял распаўсюджваецца пэўная ліцэнзія, але не будзе абавязку пазначаць вашае імя і інш. звесткі. То бок, калі для вас прынцыпова, каб твор пазначаўся пэўным чынам, лепей дадайце такія звесткі.

Як пазначыць чужы кантэнт

Як пазначыць чужы закапірайчэны кантэнт

Трэба разумець - чужы кантэнт ахоўваецца аўтарскім правам, і, каб яго выкарыстоўваць, трэба атрымаць дазвол ад аўтара і выканаць умовы гэтага дазволу. Кожны выпадак можа быць унікальным.

Калі твор з'яўляецца грамадскім набыткам яго можна свабодна выкарыстоўваць без атрымання якіх-небудзь дазволаў. Звычайна гэта кантэнт, аўтары якіх памёрлі 50 год назад.

Як пазначыць чужы кантэнт пад СС ліцэнзіяй

Калі вас цікавіць чужы кантент, які ліцензуецца адной з ліцензій СС, то варта звярнуць увагу на форму ліцензіі - яна адразу пазначае правілы выкарыстоўвання кантэнту. Вам неабходна паглядзець, якая з шасці ліцэнзій выкарыстана на пазычаемым творы і выканаць яе ўмовы, сыходзячы з віда ліцензіі.

Схема пазначэння: <Аўтар>, <Назва твору>, <Крыніца>, <Ліцэнзія>
Прыклад: Vivian and the Giant Fish by Alan Bruce, available under a Creative Commons Attribution Licence 2.0 
at http://www.flickr.com/photos/qole/2284384975

Як пазначыць аўтара?

Каб пазначыць аўтара - неабходна вызначыць, хто з'яўляецца аўтарам кантэнту, які вы бярэце.

  • Калі не відавочна, хто з'яўляецца аўтарам твору - паспрабуйце знайсці інфармацыю пра аўтара ці побач з матэрыялам, ці у футэры сайту, ці на старонцы пра сайт.
  • Калі аўтараў некалькі - трэба будзе пазначыць іх усіх.

Як пазначыць крыніцу?

Крыніцай ў дадзеным выпадку будзе з'яўляцца сайт ці іншая крыніца, з якіх вы ўзялі той ці іншы твор.

Калі крыніца:

  • сайт - трэба пакінуць спасылку на яго (url).
  • кніга ці часопіс - трэба пакінуць назву крыніцы, аўтараў, год выдання.

Пазначэнне крыніцы дазволіць іншым мець доступ да самога твору ці матэрыялу.

Як пазначыць ліцэнзію?

Першапачаткова - праверце пажаданні аўтара наконт таго, якім чынам ён хоча быць пазначаны. Гэтую інфармацыю можна знайсці ці побач з творам, ці ў футэры сайта, ці на адмысловай староны з палітыкай выкарыстання кантэнту на сайце.

Апасля гэтага - напішыце назву ліцэнзіі і зрабіце на яе спасылку, каб наведвальнікі вашага рэсурсу змаглі азнаёміцца з яе ўмовамі.

Глядзіце папярэднія дзве часткі дадзенага мануала (Як выбраць ліцэнзію, Як пазначыць свой кантэнт).

На сённяшні час існуе мноства рэсурсаў, якія распаўсюджваюць кантэнт пад свабоднымі ліцэнзіямі (асабліва фота і адукацыйныя тэксты). Мы рэкамендуем выкарыстоўваць кантэнт пад Creative Commons.

Як пазначыць змешаны кантэнт

Змешаны кантэнт уключае ў сабе такія спосабы выкарыстання твораў:

  • вытворны твор (твор, які зроблены шляхам перапрацоўкі іншага арыгінальнага твора),
  • складаны твор (зборнікі, галерэі і іншыя падобныя творы, ў якіх пэўным чынам падобраны і змесцаваны арыгінальныя творы іншых аўтараў),
  • твор, зроблены некалькімі суаўтарамі.

Пазначэнне вытворнага твора пад ліцэнзіямі СС

Калі вы бярэце твор (тэкст, фатаздымак, малюнак, відэа і інш.) і нейкім чынам змяняеце яго (памер, колер, перакладаеце увесь або частку тэксту, паслядоўнасць частак) - гэта значыць, што вы ствараеце вытворны твор. У такіх выпадках заўсёды трэба спасылацца на аўтара арыгінальнага твору, які Вы выкарысталі. Прасцей за ўсё зрабіць гэты такім чынам: "Дадзены твор з'яўляецца вытворным творам <Назва арыгінальнага твору>". Трэба дадаць спасылку на арыгінальны твор і аўтара" (як зрабіць спасылку - глядзі вышэй).

Калі вы выкарыстоўваеце некалькі твораў розных аўтараў, Вы можаце напісаць: "Гэты твор ўключае мытэрыялы з наступных твораў: <Пералічыць назвы арыгінальнага твору>" і дадаць спасылкі на ўсе творы і ўсіх аўтараў.

Калі вы выкарыстоўваеце вытворны твор, і не маеце магчымасці вызначыць аўтара, то трэба паглядзець, ці ёсць на сайце палітыка ліцэнзавання і пазначыць аўтара згодна з яе ўмовамі. Напрыклад, перадрукаваць матэрыял рэдакцыі і пазначыць у якасці атрыбуцыі назву рэдакцыі.

Пазначэнне складанага твора

Калі вы выкарыстоўваеце складаны твор, вам неабходна пазначыць перш за усё менавіта аўтара твора, які вы запазычваеце, а пасля аўтара самога складанага твора. Напрыклад, гэта можа быць альманах тэкстаў пад чыесці рэдакцыяй: спачатку пазначаеце аўтара пазычанага вамі тэксту, а потым - аўтара рэдакціі.

Пазначэнне твора, які зроблены некалькімі суаўтарамі

Калі вы выкарыстоўваеце твор, які быў зроблены некалькімі суаўтарамі, вам трэба дадаць спасылку і на арыгінальны твор, і на усіх суаўтараў, незалежна ад таго, частку якога аўтара вы выкарысталі. У гэтым выпадку спрабуйце выкарыстоўваць скарочаныя запісы.

 У астатнім глядзіце частку "Як пазначаць чужы твор".

Як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт

Вызначэнне правіл для кантента (так званая палітыка сайта) - апошні крок, які варта зрабіць, каб забяспечыць правільнае выкарыстоўванне вашага кантенту. Вы можаце выкарыстоўваць як скарочаную, так і разгорнутую форму пазначэння кантенту.

Скарочаная форма (з дадатковымі патрабаваннямі ўладальніка)

у большасці выпадкаў можна абмежавацца простай формай вашай палітыкі, якая змяшчаецца ў ніжняй часцы сайта. Для гэтага робім ужо знаёмыя крокі:

  1. Вызначаем тып ліцэнзіі СС.
  2. Дадатковыя ўмовы (адным сказам).
  3. Размяшчаем атрыманы тэкст у футэры сайта.

Напрыклад: "Кантэнт гэтага блога распаўсюджваецца за аўтарствам <Ваша імя> згодна ліцэнзіям Creative Commons <тып ліцэнзіі> 4.0 International. <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца>."

  • <Ваша імя> - тут можа быць ваша рэальнае імя, або псеўданім.
  • <тып ліцэнзіі> - абярыце адну з шасці ліцэнзій Creative Commons [спасылкі].
  • <Асобныя выпадкі будуць адмыслова агаворвацца> - тут можаце напісаць 1-2 сказы, у якіх вы прапішыце правілы адносна фатаграфій, тэкстаў, відаў.

Разгорнутая форма

  1. Падрыхтуйце адмысловую старонку на сайце і назавіце яе, напрыклад, "Умовы выкарыстання", "Правілы сайта".
  2. Дадайце спасылку ў ніжный часцы сайта на гэту старонку.
  3. Скапіруце тэкст ніжэй на старонку, і замяніце ўсе блокі ў дужках <> на свой.
  4. Таксама звярніце ўвагу, што заканадаўства некаторых краін патрабуе размяшчаць паведамленне пра правілы сайта пры першай загрузцы у адмысловым вакне знізу або зверху экрана. У Беларусі няма такога патрабавання, але папярджэваць карыстальніка вашага рэсурса лічыцца добрай практыкай - лепей гэтым не грэбаваць.
 Варта ведаць! Усе дадатковыя ўмовы, якія вы хочаце адлюстраваць, прапісвайце ў палітыцы сайта.

Прыклад палітыкі

 Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на <Сайта>, калі асобна не пазначана іншае.
 Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія свораны <Аўтарам> <Сайта>.
 
 Што можна рабіць з кантэнтам?
 
 Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт і ствараць вытворворныя творы (тэкст, фота, відэа), 
 у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль Вы прытрымліваецеся гэткіх жа ўмоваў у дачыненні да 
 сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі 
 чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.
 
 Што нельга рабіць з кантэнтам?
 
 <Аўтар> кантэнта забаранае выкарыстоўваць любыя тэхнічныя стродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да яго кантэнта.
 Варта адзначыць, што кантэнт пазычаны <Аўтарам> з іншых рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў 
 і асобна агаворваецца.
 
 Што яшчэ патрабуе <Aўтар>?
 
 У дадатак да вышэй апісанных правілаў, <Аўтар> сайта падтрабуе ў дачыненні да сваіх фатаграфій ставіць 
 сваё імя пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы 
 сваё <Імя, Аўтар>, якое з'яўляецца прамой спасылкай на твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака 
 аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.

Замест словаў <Aўтар>, <Сайта> пастаўце. тое што вам патрэбна.

 Варта ведаць! Калі вашыя ўмовы складаюць болей за 1-2 сказы - лепей стварыце для іх асобную старонку.
 Варта ведаць! Калі вы складаецце базы дадзеных са звестак (фактаў) выкарыстоўвайце СС0

Заўвага!

Уладальнікі сайтаў не заўседы ўсведамляюць розніцу паміж знакам ліцэнзіі Creative Commons і звычайным знакам Copyright (лацінская літара "с" у акружыне). Таму варта разумець: калі вы распаўсюджваеце свой матэрыял (твор) пад ліцэнзіяй Creative Commons, то знак Copyright ставіць ўжо нельга!

Спосабы пазначэння твораў ў залежнасці ад структуры старонкі

Гэты пункт патрэбен тым, каму цікавыя існуючыя практыкі пазначэння твораў на сайтах. Такіх спосабаў можа быць даволі шмат і на любы густ - варта каб яны адпавядалі прынцыпам:

  1. Былі заўважныя і лёгка знаходжаныя для карыстальніка сайта.
  2. Было зразумела хто з'яўляецца аўтарам і на якіх умовах распаўсюджваецца твор.
  3. Максімальна проста можна было прачытаць поўны тэкст умоваў.
Скрыншот старонкі: https://wiki.creativecommons.org/
Скрыншот старонкі: http://indiabiodiversity.org/species/show/33875
  • размяшчэнне пад творам (схема, фота, відэа)
  • размяшчэнне у канцы матэрыяла (пад артыкулам)
  • цытыванне у навуковым стылі (гэта як у курсавых або навуковых артыкулах, зноскі на канец, асабліва, калі праца з выкарыстаннем шматлікіх аўтараў)
  • пазначэнне напачатку твора пад назвай (звычайна гэта хто напісаў тэкст, зрабіў фота, або відэа)
  • пазначэнне стродкамі вэб-рэдакцыі (i, або воблакі джава скрыптоў - якія выконвыюць функцыю "паказаць больш")
    • вадзяныя знакі - зручней за усё на фота... ???
  • прапісанне у палітыцы сайта тут можна вызначыць палітыку як для усяго кантэнта так і для асобныз яго відаў)
    • на асобнай тстаронцы
    • унізе (падвале, футэры) сайта
 Галерэі, якія маюць аднаго аўтара можна можна пазначаць пад назвай (блокам) галерэі або ў канцы.
 Пазначэнне рэгулярнай інфармацыі, напрыклад, такой як афішы, варта прапісаць у палітыцы сайта.

Глядзець яшчэ прыклады пазначэння.

Дысклэймер

Звярніце ўвагу: гэты матэрыял ня трэба ўспрымаць як юрыдычную кансультацыю: ён прапануе разуменне таго, як працуюць ліцэнзіі, і не стварае адносін “юрыст-кліент” паміж вамі і нашым парталам. Аўтары не нясуць адказнасці за страты (прамыя ці ўскосныя), якія могуць узнікнуць у сувязі з яго выкарыстаннем.

Старонкі са зместам для буклетаў