Крок 1. Што і для чаго. Або як абраць ліцэнзі для свайго кантэнта.

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Як выбраць ліцэнзію Creative Commons

Уводзіны

Што аб'ядноўвае пачынаючых блогераў і буйныя інтэрнэт парталы - усе яны карыстаюцца кантэнтам, які можа быць як сваім, так і чужым.

Турбот з-за гэтага ўзнікае шмат:

  • Ці можна браць той ці іншы фотаздымак?
  • Якім чынам пазначыць сваё аўтарства на відэа?
  • Што рабіць, калі жадаеце выкарыстаць чужы тэкст на сваёй старонцы?

На ўсе гэтыя пытанні, у большасці выпадкаў, звычнае нам аўтарскае права адмахваецца абыякавым - “Усе правы захаваныя”

Ці існуе механізм, які б дазволіў стваральнікам кантэнту і карыстальнікам хутка дамовіцца адзін з адным?

Так, існуе! Гэта ліцэнзіі Creative Commons. Яны прытрымліваюцца кропкі гледжання – “Некаторыя правы захаваныя”. Гэта значыць, што выкарыстоўваючы гэтыя ліцэнзіі, вы не толькі захоўваеце свае аўтарскія правы – вы даеце магчымасць іншым людзям карыстацца вашымі творамі на тых умовах, якія абярэце самастойна.

Як выбраць ліцэнзію

Creative Commons (CC) - гэта ліцэнзіі, з дапамогай якіх аўтар дае магчымасць выкарыстоўваць свой твор каму заўгодна - але менавiта на сваіх умовах. СС выкарыстоўваюцца ў тых выпадках, калі аўтар жадае перадаць людзям правы распаўсюджваць, выкарыстоўваць, ствараць новыя творы на базе існага.

Пры выбары ліцэнзіі аўтару варта звярнуць увагу на чатыры асноўныя ўмовы, на базе якіх фармулююцца шэсць ліцэнзій.

Атрыбуцыя

Такая ўмова дазваляе іншым людзям капіраваць, распаўсюджваць, змяняць, выконваць ваш твор і вытворныя творы - але толькі калі яны пазначаюць ваша аўтарства.

На тых самых умовах

Дазваляе іншым людзям распаўсюджваць вытворныя творы толькі па ліцэнзіі, ідэнтычнай ліцэнзіі, пазначанай на вашым творы.

Некамерцыйнае выкарыстанне

Дадзеная ўмова дазваляе іншым капіраваць, распаўсюджваць, змяняць твор, - але толькі ў некамерцыйных мэтах.

Без вытворных твораў

Умова, якая дазваляе капіраваць, распаўсюджваць толькі нязмененныя копіі вашых твораў.

Віды СС ліцэнзій

Пазначэнне аўтарства (CC BY)

Дазваляе іншым людзям распаўсюджваць, рэміксаваць, змяняць і ствараць творы залежныя ад вашага твору (нават для камерцыйных патрэб), але пры гэтым яны павінны прызнаваць вас аўтарам арыгінальнага твору і зрабіць адпаведнае пазначэнне. Ліцэнзія рэкамендавана для максімальнага распаўсюду і выкарыстання ліцэнзуемага матэрыялу.

Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах (CC BY-SA)

Дазваляе іншым людзям рэміксаваць, адаптаваць і ствараць вытворныя творы (нават у камерцыйных мэтах) пры ўмове, што яны пазначаюць ваша аўтарства і ліцэнзуюць свае новыя творы пад тымі ж умовамі. Усе новыя творы, заснаваныя на вашым, будуць несці тую ж ліцэнзію, таму вытворныя творы таксама будуць дазваляць любое выкарыстанне.

Пазначэнне аўтарства - Без залежных твораў (CC BY-ND)

Дазваляе ўжываць твор пры для любога выкарыстання, з умовай таго, што твор застаецца без зменаў і пазначаецца аўтарства.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне (CC BY-NC)

Дазваляе іншым узнаўляць, выкарыстоўваць, рэміксаваць, змяняць і ствараць новыя творы на базе вашага, але ў некамерцыйных мэтах з абавязковай пазнакай вашага аўтарства.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - На тых самых умовах (CC BY-NC-SA)

Ліцэнзія дазваляе іншым выкарыстоўваць твор, рэміксаваць, змяняць і ствараць новыя творы на базе вашага ў некамерцыйных мэтах з абавязковай пазнакай вашага аўтарства і на тых жа ўмовах, што і зыходны твор.

Пазначэнне аўтарства - Некамерцыйнае выкарыстанне - Без залежных твораў (CC BY-NC-ND)

Лічыцца найбольш абмяжоўваючай з усіх ліцэнзій Creative Commons. Яна дазваляе скачваць вашыя творы, знаёміцца з імі і дзяліцца з іншымі. Змяняць творы або выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах ліцэнзія не дазваляе.

Заверстаная брашура для друку