Файлавая сістэма Лінукс — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(cp)
(Аперацыі з файламі і каталогамі)
Строка 69: Строка 69:
 
  >mkdir new_folder1 new_folder2 new_folder3
 
  >mkdir new_folder1 new_folder2 new_folder3
  
Стварэнне новых каталогау new_folder1, new_folder2, new_folder3.
+
Стварэнне новых каталогаў new_folder1, new_folder2, new_folder3.
  
 
===cp===
 
===cp===
Строка 78: Строка 78:
 
  >cp file1 folder2 file3 folder1
 
  >cp file1 folder2 file3 folder1
  
Капіраванне элементащ file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.
+
Капіраванне элементаў file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.
  
 
===mv===
 
===mv===
Строка 92: Строка 92:
 
  >rm item1 [item2 ...]
 
  >rm item1 [item2 ...]
  
Выдаляе адзін, ці некальки файлащ, ці каталогащ.
+
Выдаляе адзін, ці некальки файлаў, ці каталогаў.
  
 
==Заданне==
 
==Заданне==

Версия 14:11, 5 февраля 2018

Мэта:

  1. Даследваць базавую структуру файлавай сістэмы дыстрыбутыва Debian.
  2. Вывучыць базавыя каманды Shell.
  3. Вывучыць рамеркаванні правоў для карыстальнікаў.

Тэорыя

Linux (таксама вядомая як GNU/Linux), Unix-падобная камп'ютарная аперацыйная сістэма. Самы вядомы прыклад паспяховага праграмнага праекта з адкрытым зыходным кодам і свабоднай праграмы; у адрозненне ад закрытых аперацыйных сістэм, такіх як Windows ці Mac OS X, усе зыходныя коды гэтай аперацыйнай сістэмы поўнасцю адкрытыя для выкарыстання, унясення змен і распаўсюджвання на умовах ліцэнзіі GNU GPL.

Ядро Linux выкарыстоўваецца ў якасці аднаго са складнікаў дыстрыбутываў Linux. Дыстрыбутывы Linux ствараюцца камп'ютарнымі аматарамі, закрытымі суполкамі, камерцыйнымі і грамадскімі арганізацыямі па ўсім свеце. Дыстрыбутывы ствараюць з рознымі мэтамі: падтрымка адмысловай камп'ютарнай архітэктуры, лакалізацыя праграм, падтрымка праграм рэальнага часу выканання, для ўбудаваных сістэм і інш. Шмат дыстрыбутываў не ўтрымліваюць несвабодных кампанентаў, якія могуць замінаць свабоднаму распаўсюджванню і выкарыстанню праграм.

Тыповы дыстрыбутыў агульнага прызначэння ўключае:

  • ядро Linux;
  • бібліятэкі і службовыя праграмы Праекту GNU;
  • абалонкі каманднага радка;
  • сістэму вокнаў X;
  • адзін ці некалькі кіраўнікоў вокнаў (KDE, GNOME, Xfce і інш.);
  • тысячы іншых праграмных прадуктаў: офісныя праграмы, кампілятары, тэкставыя рэдактары, навуковыя праграмы і інш. (1)

Камандная абалонка (shell) - гэта праграма, якая прымае каманды, уведзеныя з калавіятуры і перадае аперацыйнай сістэме на выкананне.

Амаль усе дыструбутывы Linux пастаўляюцца з каманднай абалонкай з праекта GNU, якая называецца bash. (Iмя bash - гэта абрэвіятуры ад назывы Bourne Again Shell, што адлюстроўвае той факт, што bash з'яўляецца палепшанай зменай shell, першаснай каманднай абалонкі Unix, напісанай Сцівам Борнам (Steve Bourne)) (2)

Некаторыя простыя каманды

>hostname

-імя кампьютара

>whoami

-імя свайго карыстальніка

>date

-дата

>cal

-каляндар

>ls

-вывесці (паказаць) усе файлы у тэчцы

>cd /linux_lab

-перайсці (перамясціцца) у тэчку linux_lab

>less task_1.txt

-адкрыць файл на прагляд.(Ctrl+z -выйсці з праграмы less)

Аперацыі з файламі і каталогамі

  • touch - стварае файлы.
  • mkdir - стварае каталогі (тэчкі).
  • cp - капіруе файлы і каталогі.
  • mv - пераносіць, пераназывае файлы і каталогі.
  • rm - выдаляе файлы і каталогі.

touch

>touch new_file.txt

Стварэнне новага файла з найзвай new_file.txt

mkdir

>mkdir new_folder

Стварэнне новага каталога (тэчкі) з найзвай new_folder

>mkdir new_folder1 new_folder2 new_folder3

Стварэнне новых каталогаў new_folder1, new_folder2, new_folder3.

cp

>cp item1 item2

Капіраванне аднаго файла, ці каталога item1 у файл, ці каталог item2.

>cp file1 folder2 file3 folder1

Капіраванне элементаў file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.

mv

>mv item1 item2

Пераносіць, ці пераназывае файл, ці каталог item1 у файл, ці каталог item2.

>mv file1 folder2 file3 folder1

Пераносіць элементы file1 folder2 file3 (якія могуць быць і файламі і каталогамі) у каталог folder1.

rm

>rm item1 [item2 ...]

Выдаляе адзін, ці некальки файлаў, ці каталогаў.

Заданне

Літаратура

  1. Беларуская Вікіпедыя. Артыкул Linux https://be.wikipedia.org/wiki/Linux
  2. Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, с.26.