VIM рэдактар — различия между версиями

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск
(Заданне)
(Заданне)
Строка 166: Строка 166:
  
 
Цяпер вы працуеце на ўдаленам Linux сэрверы.
 
Цяпер вы працуеце на ўдаленам Linux сэрверы.
 +
 +
===Заданне 1===
 +
* У тэчцы '''laba_2''' стварыць тэкставы дакумент '''list_1.txt'''.
 +
* У гэтым дакуменце напісаць ліст аднаму з цікавых людзей у свеце адкрытых тэхналогій: [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8B%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%B4_%D0%9C%D1%8D%D1%86%D1%8C%D1%8E_%D0%A1%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%BC%D0%B0%D0%BD Рычарду Столману], [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%BE%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%81_%D0%9B%D0%B5%D1%81%D1%96%D0%B3 Лоурэнсу Лесігу], [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B6%D1%8B%D0%BC%D1%96_%D0%92%D1%8D%D0%B9%D0%BB%D0%B7 Джымі Вэйлзу], [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%86,_%D0%90%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD Аарану Шварцу], [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D1%96%D0%BC_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B5%D1%80%D1%81-%D0%9B%D1%96 Тіму Бернерсу-Лі], [https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%96%D0%BD%D1%83%D1%81_%D0%A2%D0%BE%D1%80%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%B4%D1%81 Лінусу Торвальдсу], [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%BB%D0%B1%D0%B0%D0%BA%D1%8F%D0%BD,_%D0%90%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0_%D0%90%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0 Аляксандры Элбакян], ці [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D1%82%D0%BE%D1%81%D0%B8_%D0%9D%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D1%82%D0%BE Сатошы Накамота]. Напісаць не менш за 15 радкоў тэкста.
  
 
==Літаратура==
 
==Літаратура==
 
# Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017
 
# Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017

Версия 14:38, 12 февраля 2018

Мэта: Пазнаёміцца з рэдактарам vi, навучыцца базавым камандам працы з рэдактарам.

Тэорыя

Большасць дыстрыбутываў Linux утрымлівае не сапраўдны рэдактар vi, а яго палепшаную версію vim (Vi IMproved), створаную Брамам Мулінарам (Bram Moolenaar). Першасны ж vi рэдактар быў створаны студэнтам Каліфарнійскага універсітэту у Берклі - Біллі Джоем.

Vim значна больш дасканалы за традыцыйны vi і у сістэмах Linux звычайна выкарыстоўваецца пад сімвалічнай спасылкай (ці псеўданімам) vi.

Запуск і завяршэнне vi

Каб запусціць vi увядзіце каманду:

> vi

Каб выйсці з рэдактара:

:q

Звярніце ўвагу, што двухкропье таксама частка каманды.

Калі вы ўнесці нейкія змены, але хочыце выйсці з рэдактара, не захоўваючы іх:

:q!

Калі вы ўнеслі нейкія змены і хочаце іх захаваць:

:w

Калі вы ўнеслі нейкія змены і хочаце іх захаваць і выйсці:

:wq

Каманды, якія прыведзены вышэй, уводзяцца у камандным рэжыме (нармальным рэжыме vi) і пачынаюцца з двухкропья - называюцца ех-каманды.

Рэжым рэдагавання

Адкрыць файл у рэдактары vi:

> vi file.txt

Калі файл file.txt не існуе, то ён будзе створаны.

Vi зъяўляецца рэжымным рэдактарам. Адразу пасля запуска vi знаходзіцца у камандным рэжыме. У гэтым рэжыме амаль кожная клавіша з'яўляецца камандай, таму калі вы пачнеце ўводзіць тэкст, то можаце заблытацца і заблытаць vi.

Пераход у рэжым устаўкі (тэкста):

націсніце клавішу I(i), ці кнопку Insert

Знізу дакумента можа з'явіцца надпіс -- INSERT --

Цяпер можна увесці тэкст.

Выйсці з рэжыму устаўкі (рэжыму рэдагавання):

націсніце кнопку ESC

Перамяшчэнне курсора

У камандным рэжыме vi прапаноўвае вялікую колькасць камандаў па кіраванню курсорам. Частка гэтых камандаў выкарыстоўваецца прыладай less.

Клавіша Змяшчае курсор
L ці стрэлка управа Управа на адзін сімвал
H ці стрэлка улева Улева на адзін сімвал
J ці стрэлка уніз Уніз на адзін сімвал
K ці стрэлка уверх Уверх на адзін сімвал
0 (нуль) У пачатак бягучага радка
SHIFT+6 (^) Да першага непрабельнага сімвала у бягучым радку
SHIFT+4 ($) У канец бягучага радка
w Да пачатку наступнага слова, ці да знаку прыпынку
SHIFT+w (W) Да пачатку наступнага слова, мінуючы знакі прыпынку
b Да пачатку папярэдняга слова, ці да знаку прыпынку
SHIFT+b (B) Да пачатку папярэдняга слова, мінуючы знакі прыпынку
CTRL+F ці Page Down Уніз на адну старонку
CTRL+B ці Page Up Уверх на адну старонку
лічба-SHIFT+g Да радка з пазначаным нумарам. (Напрыклад, каманда 1G выканае пераход да першага радка у файле)
SHIFT+g Да апошняга радка у файле

Асновы рэдагавання

Рэдагавання у асноўным заключаецца у некалькіх простых аперацыях: устаўка тэкста, выдаленне тэкста, перамяшчэнне частак тэкста, капіраванне.

Клавіша Выконвае аперацыю
SHIFT+u (U) Адмена апошняй змены
I (i) Пераход з каманднага рэжыму у рэжым устаўкі
a Пры знаходжанні курсора у канцы радка, vi змесціцца за канец радка і перойдзе у рэжым устаўкі
SHIFT+a (A) Змяшчае курсор у канец радка і пераходзіць у рэжым устаўкі
ESC Выйсці з рэжыма у стаўкі. (Пераход у камандны рэжым)

Устаўка радка

Каманда Выконвае аперацыю
o (літара "о") Уставіць пусты радок ніжэй бягучага радка і перайсці у рэжым устаўкі
SHIFT+o (O) (літара "O") Уставіць пусты радок вышэй бягучага радка і перайсці у рэжым устаўкі

Выдаленне тэкста

Каманда Выдаліт
X Бягучы сімвал
3x Бягучы сімвал і наступныя за ім 2 сімвалы
dd Бягучы радок
5dd Бягучы радок і наступныя за ім чатыры радкі
dW Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да пачатку наступнага слова

Заданне

Для выканання заданняў вам спатрэбіцца шукаць дадатковую інфармацыю пра каманды shell у інтэрнэце!

Удаленае падключэнне да сэврвера на Windows

  1. Зайсці у тэчку "Загрузки", запусціць прыладу putty.exe
  2. У поле Host Name (or IP Address) запісаць 10.194.0.220
  3. У акне кансолі ўвесці лагін: user і пароль: user.

Цяпер вы працуеце на ўдаленам Linux сэрверы.

Заданне 1

Літаратура

  1. Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017