VIM рэдактар

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Мэта: Пазнаёміцца з рэдактарам vi, навучыцца базавым камандам працы з рэдактарам.

Тэорыя

Большасць дыстрыбутываў Linux утрымлівае не сапраўдны рэдактар vi, а яго палепшаную версію vim (Vi IMproved), створаную Брамам Мулінарам (Bram Moolenaar). Першасны ж vi рэдактар быў створаны студэнтам Каліфарнійскага універсітэту у Берклі - Біллі Джоем.

Vim значна больш дасканалы за традыцыйны vi і у сістэмах Linux звычайна выкарыстоўваецца пад сімвалічнай спасылкай (ці псеўданімам) vi.

Запуск і завяршэнне vi

Каб запусціць vi увядзіце каманду:

> vi

Каб выйсці з рэдактара:

:q

Звярніце ўвагу, што двухкропье таксама частка каманды.

Калі вы ўнесці нейкія змены, але хочыце выйсці з рэдактара, не захоўваючы іх:

:q!

Калі вы ўнеслі нейкія змены і хочаце іх захаваць:

:w

Калі вы ўнеслі нейкія змены і хочаце іх захаваць і выйсці:

:wq

Каманды, якія прыведзены вышэй, уводзяцца у камандным рэжыме (нармальным рэжыме vi) і пачынаюцца з двухкропья - называюцца ех-каманды.

Рэжым рэдагавання

Адкрыць файл у рэдактары vi:

> vi file.txt

Калі файл file.txt не існуе, то ён будзе створаны.

Vi зъяўляецца рэжымным рэдактарам. Адразу пасля запуска vi знаходзіцца у камандным рэжыме. У гэтым рэжыме амаль кожная клавіша з'яўляецца камандай, таму калі вы пачнеце ўводзіць тэкст, то можаце заблытацца і заблытаць vi.

Пераход у рэжым устаўкі (тэкста):

націсніце клавішу I(i), ці кнопку Insert

Знізу дакумента можа з'явіцца надпіс -- INSERT --

Цяпер можна увесці тэкст.

Выйсці з рэжыму устаўкі (рэжыму рэдагавання):

націсніце кнопку ESC

Перамяшчэнне курсора

У камандным рэжыме vi прапаноўвае вялікую колькасць камандаў па кіраванню курсорам. Частка гэтых камандаў выкарыстоўваецца прыладай less.

Клавіша Змяшчае курсор
L ці стрэлка управа Управа на адзін сімвал
H ці стрэлка улева Улева на адзін сімвал
J ці стрэлка уніз Уніз на адзін сімвал
K ці стрэлка уверх Уверх на адзін сімвал
0 (нуль) У пачатак бягучага радка
SHIFT+6 (^) Да першага непрабельнага сімвала у бягучым радку
SHIFT+4 ($) У канец бягучага радка
w Да пачатку наступнага слова, ці да знаку прыпынку
SHIFT+w (W) Да пачатку наступнага слова, мінуючы знакі прыпынку
b Да пачатку папярэдняга слова, ці да знаку прыпынку
SHIFT+b (B) Да пачатку папярэдняга слова, мінуючы знакі прыпынку
CTRL+F ці Page Down Уніз на адну старонку
CTRL+B ці Page Up Уверх на адну старонку
лічба-SHIFT+g Да радка з пазначаным нумарам. (Напрыклад, каманда 1G выканае пераход да першага радка у файле)
SHIFT+g Да апошняга радка у файле

Асновы рэдагавання

Рэдагавання у асноўным заключаецца у некалькіх простых аперацыях: устаўка тэкста, выдаленне тэкста, перамяшчэнне частак тэкста, капіраванне.

Клавіша Выконвае аперацыю
SHIFT+u (U) Адмена апошняй змены
I (i) Пераход з каманднага рэжыму у рэжым устаўкі
a Пры знаходжанні курсора у канцы радка, vi змесціцца за канец радка і перойдзе у рэжым устаўкі
SHIFT+a (A) Змяшчае курсор у канец радка і пераходзіць у рэжым устаўкі
ESC Выйсці з рэжыма у стаўкі. (Пераход у камандны рэжым)

Устаўка радка

Каманда Выконвае аперацыю
o (літара "о") Уставіць пусты радок ніжэй бягучага радка і перайсці у рэжым устаўкі
SHIFT+o (O) (літара "O") Уставіць пусты радок вышэй бягучага радка і перайсці у рэжым устаўкі

Выдаленне (выразанне) тэкста

Каманда Выдаліт
X Бягучы сімвал
3x Бягучы сімвал і наступныя за ім 2 сімвалы
dd Бягучы радок
5dd Бягучы радок і наступныя за ім чатыры радкі
dW Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да пачатку наступнага слова
d$ Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да канца бягучага радка
d0 Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да пачатку радка
d^ Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да першага непрабельнага сімвала ў радку
dG Ад бягучага радка да канца файла
d20G Ад бягучага радка да 20 радка файла

Капіраванне тэкста

Каманда Скапіруе
yy Бягучы радок
5yy Бягучы радок і наступныя за ім чатыры радкі
yW Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да пачатку наступнага слова
y$ Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да канца бягучага радка
y0 Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да пачатку радка
y^ Ад сімвала бягучай пазіцыі курсора да першага непрабельнага сімвала ў радку
yG Ад бягучага радка да канца файла
y20G Ад бягучага радка да 20 радка файла

Устаўка тэкста

Каманда Выконвае аперацыю
p Уставіць правей пазицыі курсора
SHIFT+p (P) Уставіць левей пазіцыі курсора

Аб'яднанне радкоў

У рэдактары vi нельга перайсці ў канец радка і выдаліць сімвал, каб аб'яднаць быгучы радок з насутупным. Для гэтага выкарыстоўваецца каманда J. (Перамясціце курсор на бягучы радок, націсніце J і бягучы радок аб'яднаецца з наступным).

Глабальны пошук з заменай

Ех-каманда. Прыклад:

:%s/Радок/радок/g

Слова "Радок" заменіцца на слова "радок" ва ўсім файле.

  •  % - ад першага да апошняга радка
  • 1,$ - ад радка нумар 1 да апошняга радка.
  • 1,5 - ад радка нумар 1 да радка нумар 5.
  • g - азначае global. Гэта значыць, што падстаноўва выконваецца ддля усіх уваходжанняў слова "Радок". Калі g апусціць, то замена будзе адбывацца толькі для першага ўваходжання слова "Радок" у кожным радку.

Заданне

Для выканання заданняў вам спатрэбіцца шукаць дадатковую інфармацыю пра каманды shell у інтэрнэце!

Удаленае падключэнне да сэврвера на Windows

  1. Зайсці у тэчку "Загрузки", запусціць прыладу putty.exe
  2. У поле Host Name (or IP Address) запісаць 10.194.0.220
  3. У акне кансолі ўвесці лагін: user і пароль: user.

Цяпер вы працуеце на ўдаленам Linux сэрверы.

Заданне 1

Заданне 2

  • Быць гатовым прадэманстраваць каманды рэдагавання тэкста па запыту выкладчыка.

Літаратура

  1. Уильям Шоттс, "Командная строка Linux", 2017, c 146.