Адміністратар
Материал из Вікі Фаланстэра
Адміністратар - гэта ўдзельнік каманды, які працуе з людзьмі, дакументацыяй і знешняй інфармацыяй. Яго/яе дзейнасць насычана арганізацыяй лагістыкі, падрыхтоўкай дакументаў, пошук патрэбнай інфармацыі неабходнай для развіцця праекта.
Праца адміністратара ў Фаланстэры - гэта магчымасць атрымаць досвед арганізацыйнай працы ў некамерцыйнай грамадскай арганізацыі, звязанай з айці-тэхналогіямі.
Содержание
Што мы чакаем
- Гатоўнасць працаваць з камандай Фаланстэра і анлайн-прыладамі.
- Праактыўную пазіцыю датычна новых задач.
- Жаданне разам вырашаць міждысыплінарныя складаныя, але цікавыя задачы.
- Уменне працаваць з рознымі людзьмі як актывістамі, так і партнёрскімі арганізацыямі.
- Уменне хутка засвойваць новую інфармацыю праекта і прынцыпы працы каманды.
- Арганізоўваць падзеі (у асноўным лагістыка, кэтэрынг).
Кампетэнцыі і якасці
- Валоданне пісьмовай і гутарковай беларускай мовай. Пісьмовая камунікацыя падчас працы вядзецца на беларускай і англійскай мовах.
- Пунктуальнасць і адкрытасць да зваротнай сувязі.
- Афармляць дзелавую перапіску і афіцыйную дакументацыю.
- Уменне весці празрыста для каманды справы.
Абавязкі
- Распавядаць пра дзейнасць арганізацыі і праектаў, звязваць з адказнымі асобамі.
- Рэгулярна (штодзень) сачыць за наяўнасцю неабходных рэсурсаў для праектаў Фаланстэра, а таксама займацца іх забеспячэннем.
- Афармляць задачы і дакументацыю для іншых удзельнікаў арганізацыі.
- Перамаўляцца з партнёрамі для правядзення асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў.
Магчымасці
- Праца ў камандзе творчых, апантаных і мэтанакіраваных людзей, якія хочуць мяняць свет.
- Праца з новымі тэхналогіямі.
- Практыка англійскай мовы.
- Магчымасць камандзіровак па Беларусі, а таксама ў Нямеччыну.
- Стымулюем інтэлектуальны рост і гатовы вучыць нашым падыходам і метадам.
- Прапаноўваем магчымасці ўдзелу ў навучальных курсах і праграмах.
Занятасць
- 20-30 гадзін на тыдзень
- Дыстайнцыйна і на месцы.
Наступны крок
- Напішыце сваю матывацыю.
- Падшэйце рэзюмэ (CV) з досведам датычна вашага досведу працы з людзьмі.
- Дашліце гэтыя два дакументы на адрас: falanster.by@gmail.com