Асноўныя і дапаможныя працэсы
Материал из Вікі Фаланстэра
Працэсы - гэта дзейнасць арганізацыі па рэалізацыі яе місіі.
Асноўныя працэсы
- Doika: пераадоленне - рэалізацыя модуля з падпіскамі для некалькіх аператараў. Праект працягваецца з 2018 году.
- Кніжны клуб. Культывацыя. - Развіццё канцэпцыі нашай культуры і ідэнтычнасці сацыяльнага гіка. Пакуль у стадыі падрыхтоўкі
- Курсы. Адкрыты код - анлайн, афлайн курс па адкрытаму лідэрству. У стадыі падрыхтоўкі
- Свежы вецер - дапамагаем рэалізоўваць вэб-прыкладанне на базе адкрытага лідэрства і адкрытага коду.
Дапаможныя (інфраструктурныя) працэсы
- Праца з кадрамі. Усё што тычыцца працы з валанцёрамі, стажорамі, практыкантамі, новымі удзельнікамі. Перасякаецца з Культывацыяй і перадачай ведаў.
- Фандрайзінг (3-4 разы на год сесіі фандрайзінга).
- Тэх-кластэр. Гэта развіццё сэрвернай інфраструктуры, а таксама дапамога новым удзельнікам
- Планаванне (мінімум раз на год, школа Фаланстэра). пад час яго фарміруецца стратэгія і вызначаюцца накірункі дзейнасці.
- Каардынаванне. Гэта як каардынаванне па накірункам, так і штомесяцовыя сустрэчы, як правіла кожны другі аўторак месяца у 18:50).
- Медыя - гэты прыцэс забяспечвае папулярызацыю дзейнасці арганізацыі: мерапрыемстваў, каштоўнасцяў, даследванняў у тым ліку унутранага жыцця. Асноўны двіж адбываецца у канале слэка.
- Перадача ведаў (перасякаецца з Культывацыяй) - гэта сустрэчы з новымі удзельнікамі па працы з вікі фаланстэра, а таксама чытанне кніг і прагляд відэа па гісторыі Фаланстэра, або аўтараў.