Вынікі працы Мапы 2020. Лаканічна
Материал из Вікі Фаланстэра
Мапа заўтрашняга дня (mapa.falanster.by) - гэта інтэрактыўная мапа, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.
Содержание
Мэты праекта:
- Павысіць адкрытасць і бачнасць грамадскіх ініцыятыў для шырокага кола.
- Паглыбіць узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і актывісткамі ды грамадствам.
- Стварыць кааперацыю айці-валанцёраў з іншымі актывістамі і актывісткамі.
Вынікі праекта:
- Арганізаваны міжнародны Хакатон па распрацоўцы Мапы заўтрашняга дня;
- Праведзена 18 Мапатонаў (верасень-лістапад), а таксама валантэрская сустрэча па мапаванні ініцыятыў у снежні. Да таго ж былі арганізаваныя ўласныя споты на RADA FORUM '19 i Youth IGF 2019, а Міхась выступіў на Korpus Talks;
- Мела месца каарперацыя з курсамі Мова Нанова, на якіх мы выступілі ў 5 гарадах. На нашыя выступы завітала каля 65 чалавек;
- Атрымана каля 70 заявак на ўдзел у мерапрыемствах Мапы, больш за 140 чалавек паўдзельнічалі ў Мапатонах;
Пра Мапу з'явілася 7 артыкулаў у СМІ:
- Мапатон. Оршанские инициативы на карте, восень 2019 год
- Мапатон. Намапавалі!, восень 2019 год
- Мапатон. У рэгіёнах шмат цікавых грамадскіх ініцыятыў, але ніхто не ведае пра іх, восень 2019
- Артыкул у раённай газеце (Мсціслаў)
- Мапатон. В Мстиславле заполняли карту завтрашнего дня!, восень 2019 год
- Мапатон от «Фаланстера» 12 20 ноября 2019 (Пінск)
- Мапатон у Гродна 26.11.2019
- Праведзены першы вэбінар-мапатон, на які было атрымана больш за 50 заявак;
- На Мапе дададзена больш за 200 ініцыятыў (с большага гэта саміініцыятывы сабе дадавалі каля 75% іх праца, мы фасілітавалі);
- Да інтэнсіўнай працы над Мапай і Мапатонамі да каманды далучылася 2 валанцёра.
- Усю дзейнасць па праэкту мы адлюстроўвалі ў нашых сацсетках Facebook, Vk.com, Instagram, дзе агулам выйшла 180 пастоў. Таксама выйшла 11 допісаў ў нашым блогу па тэме “Мапа заўтрашняга дня”.
- На пачатку 2020 года мы атрымалі ўзнагароду “Зрабілі”, якая даецца грамадскім арганізацыям і ініцыятывам за ўклад у развіццё
грамадзянскай супольнасці.
Таксама праведзена даследванне Мапінг каштоўнасцяў, прэзентацыя якога адбудзецца ў сакавіку 2020 года.
Каманда праэкта
- Міхась Волчак, ідэйны натхняльнік, каардынатар;
- Марыя Колб, адміністратарка;
- Святлана Ермаковіч, графічны дызайн, вядзенне сацсетак;
- Аляксей Кірпічэнкаў, распрацоўшчык;
- Юлія Сакалоўская, фатографка.