Летнік. Заданні для гульнявога блока
Содержание
Адукацыйны сцэнар для Групы 1
Дзень першы. Разагрэў і задума
Патруль 1. Артэфакт 1.1.
Знайдзіце на Мапе 5 арганізацыі, якія вам найбольш пасуюць. Занясіце іх у свой профіль Вікіпедыі. Спасылкі сваіх профіляў адпраўляйце на адрас team@falanster.by Астатнюю частку задачы атрымаеце ад Навігатара ў наступны дзень
Патруль 1. Артэфакт 1.2.
Напішыце ў профіль сферу вашых інтарэсаў. Знайдзіце 2-3 артыкулы у бел.Вікіпедыі на іх тэмы ці блізкія да іх. Занясіце іх спісам ў профіль.
Патруль 2. Артэфакт 1.1.
Паглядзіце на Мапу. Якія ініцыятывы, што вы ведаеце па жыцці, не пазначаны на Мапе? Запішыце іх у свой профіль вікі. Ваша група павінна дадаць 10 ініцыятыў. Альтэрнатыўнае заданне. Напішыце якія на ваш погляд тэмы можна раскрываць на Мапе, пашукайце ініцыятывы з гэтай тэмай і запішыце іх сабе у профіль?
Патруль 2. Артэфакт 1.2
Напішыце у профіль сферу вашых цікавасцяў і захапленняў. Пашукайце адпаведныя фота на commons.wikimedia.org і дадайце іх у свой профіль галерэяй
Патруль 3. Артэфакт 1.1.
Паглядзіце на Мапе ваш рэгіён (горад, раён, вобласць), ці ўсе грамадскія ініцыятывы якія вы ведаеце там пазначаны? Дадайце, калі іх там няма.
Калі яны там ёсць. Дадайце іх тэгі, якія больш дэтальна апісваюць іх дзейнасць.
Патруль 3. Артэфакт 1.2.
Напішыце ў вікі-профіль вашы цікавасці. Апішыце праблемы, якія вы бачыце ў грамадстве (2-3 сказы). Дадайце 2-3 артыкула, якія раскрываюць шэтыя праблемы, з беларускай Вікіпедыі, аформіць спісам.
Дзень другі. Узнікненне
Патруль 1. Артэфакт 2.1.
Падумаць, якія аб’екты ёсць у Панямонцах і адсутнічаюць у беларускай Вікіпедыі.
Запытаць у мясцовай бібліятэкі кнігу пра бліжэйшыя геаграфічныя пункты, вёскі, рэчкі, выбітных людзей.
Сфатаграфаваць інфармацыю з адапаведных старонак, а таксама зыходных дадзеных выдаўца.
Патруль 1. Артэфакт 2.2.
Найпераш неабходна знайсці артэфакт 1.
Пасля дадаць раздабытую інфармацыю ў Вікіпедыю. Як дадаць. Карыстацца дапаможнікам вікіпедыста, або інфармацыяй знойдзенай у самой Вікіпедыі
Калі ўрэшце вы не знайшлі першы артэфакт, звярніцеся да Навігатараў, яны вам дапамогуць зрабіць наступны крок.
Патруль 2. Артэфакт 2.1.
Што такое крыніцы артыкула? Якія крыніцы лічацца адкрытымі? Пералічыце характарыстыкі? Запішыце ў вікі-профіль аднаго з удзельнікаў вашага патруля усё, што зразумееце пра адкрытыя крыніцы.
Што такое Creative Commons і чаму іх абіраюць розныя аўтары?
Падказка. Карыстайцеся Вікі-дапаможнікам старонкамі 42-45 або адпаведнымі артыкуламі вікіпедыі ці інтэрнёт пошукам.
Якія на ваш погляд існуюць праблемы даступнасці інфармацыі? Наогул Ці ёсць такая праблема? Абгрунтуйце адказ. Запішыце у вікі-профілі удзельніка у якога яшчэ няма апісаных выкананых задач.
Патруль 2. Артэфакт 2.2.
Што такое “хактывізм”? Знайдзіце артыкул у беларускай Вікіпедыі, калі не знайшлі дадайце яго.
Падказка. Карыстайцеся англійскай версіяй. Дастаткова перакласці 3-4 абзацы. Абавязкова правільна афармляйце крыніцы.
Патруль 3. Артэфакт 2.1.
Калі ўзнік рух Вікімедыі? Чым ён адрозніўваўся ад іншых? Запісаць думкі ў свой профіль вікіпедыі, пазначыць крыніцы адкуль бралі інфармацыю.
Патруль 3. Артэфакт 2.2.
Што такое актывізм? Знайдзіце гэты артыкул у беларускай Вікіпедыі. Калі няма, калі ласка стварыце яе карыстаючыся англійскай версіяй.
Увага! Цалкам перакладаць не трэба, дастаткова вызначэння і 2-3 абзацы і магчыма дадаць 2-3 фота з адкрытых крыніц.
Дзень трэці. Развіццё і рост
Патруль 1. Артэфакт 3.1.
Дадаць 5 вашых фота ў Вікікоманз. (https://commons.wikimedia.org/)
Зрабіце самі 5 фота і дадайце ў розныя артыкулы Вікіпедыі*, абавязкова якасна катэгарэзуйце і падпішыце іх. Якія крытэры якасці інфармацыі вы ведаеце у Вікіпедыі?
- Папярэдне дадайце артыкулы ў сховішча Wikimedia Commons
Патруль 1. Артэфакт 3.2.
Як паказвае сябе Вікімедыя супольнасць? Якія у яе формы самаарганізацыі (што адбываецца унутры супольнасці), формы працы з грамадствам (як супольнасць узаемадзенічае з грамадствам)?
Патруль 2. Артэфакт 3.1.
Якія праекты ёсць у вікі супольнасці? Што ў іх агульнага? Занесці думкі ў свой порфіль. --- Якія відэа фарматы можна дадаць у вікікоманз (https://commons.wikimedia.org/)
Чым займаюцца арганізацыі, якія месцяцца на Мапе. Абярыце 10 арганізацый і дадайце ім тэгі. У тэгах запішыце, якія спосабы дзейнасці рэалізуюцца арганізацыямі.
Патруль 2. Артэфакт 3.2.
Паглядзіце ў англійскай Вікіпедыі, што значыць Grassroots, як вы думаеце, якім словам або фразай можна замяніць гэту назву. Што чуваць у Беларускай Вікіпедыі? Калі пуста дадайце шапку перакладзенага англійскага артыкула у белвікіпедыю.
Патруль 3. Артэфакт 3.1.
Знайдзіце тры артыкулы ў Вікіпедыі, у якія можна дадаць спасылку на ваш будучы (або дададзены у папярэдні дзень) артыкул. Звяжыце іх спасылкамі паміж сабой.
Звязаць спасылка, значыць а адным артыкуле павінна быць спасылка на другі, а на другім на першы.
Калі вы яшчэ не пісалі артыкул Падыйдзіце да Навігатараў, яны дапамогуць вызначыцца з тэмай.
Патруль 3. Артэфакт 3.2.
Заходзім на Мапу. Знаходзім 5 кропак (ініцыятыў ці арганізацый), у якіх няма фота. Дадайце 5 фота з (часткова) адкрытых крыніц для кожнай ініцыятывы або арганізацыі.
Дайце ў сваім вікі профілі вызначэнне “часткова адкрытай крыніцы”.
Дзень чацвёрты. Зрэласць і росквіт
Патруль 1. Артэфакт 4.1.
Знайсці як называецца рухавік (праграма/сайт), на якім працуе Вікіпедыя і іншыя праекты Вікімедыі? Як вы лічыце гэты рухавік, стварае незалежная супольнасць? Чаму?
Патруль 1. Артэфакт 4.2.
Што такое слэктывізм, ці дастаткова вам інфармацыі ў беларускай Вікіпедыі. Калі недастаткова дадайце больш інфармацыі ў яе. Спасылку на артыкул размясціце у сваім профілі.
Патруль 2. Артэфакт 4.1.
Які спосабы самакіравання мае Вікімедыя супольнасць?
Што такое катэгорыі? Што агульнага паміж тэгамі у Мапе і катэгорыямі Вікіпедыі (Вікікоманз)
Патруль 2. Артэфакт 4.2
Паглядзіце, чым прадстаўлена вікі супольнасць Беларусі.
Якія тэмы найбольш абмяркоўваюцца вікі супольнасцю на форуме, тэлеграм каналах і сваіх пабліках у ФБ і ВК. Які тэмы там раскрываюцца часта, якія варта раскрываць больш?
Запішыце прапановы у свой профіль.
Патруль 3. Артэфакт 4.1.
Знайсці старонку з прынцыпамі Вікі супольнасці. Выпісаць іх на старонцы свайго профіля ў Вікіпедыі.
Патруль 3. Артэфакт 4.2.
Якая іерархія роляў удзельнікаў існуе у вікі супольнасці? Намалюйце мадэль гэтай іерархіі.
Дзень пяты. Залаты век і знікненне
Няма задачы