Роля "Бухгалтар"

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Бухгалтар — роля ў камандзе, ці па-за камандай, якае мае справы з афіцыйнымі дакументамі, саправаздачнасцю і бюракратыяй.

Абавязкі

  • Рабіць штогадовыя справаздачы у Мін.Юст, Белдзяржстрах, Мін. па налогах і сборах.
  • Рабіць штогадовую бухгалтарскую справаздачу.
  • Рабіць справаздачу штоквартальна у ФСЗН.
  • Перабудаваць дзейнасць і справаздачнасць Фаланстэра пад наемных работнікаў.
    • Стварыць шаблоны дакументаў па працы з наемнымі працаўнікамі.

Кампетэнцыі і якасці

  • Пажадана працаваць з Dropbox, і там ствараць і развіваць структуру дакументаў.
  • Пажадана працаваць з docs.falanster.info, у якой мы апісваем працэс справаздачнасці.

Занятасць і што прапануем

  • У залежнасці ад колькасці працаўнікоў і колькасці дакументаў на змяненне.
  • Пры нулявой колькасці працаўнікоў час працы прыкладна 10-20 гадзін штоквартальна.

Крытэры паспяховасці стажыроўкі

  • Празрыстая, зразумелая справаздачнасць на працягу 2019 года.
  • Праца з Dropbox і палепшанае ўладкаванне дакументаў.
  • Палепшэнне апісання працы з дакументамі у docs.falanster.info.

У выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.