Што рабіць, калі не грузіцца адзін ці некалькі сайтаў Фаланстэра
Материал из Вікі Фаланстэра
Калі Вы сутыкнуліся з сітуацыяй, калі нейкі сайт не грузіцца, напрыклад wiki.falanster.info ці doika.falanster.by .
Перад тым як пісаць у трэлла/слэк:
- праверыць, ці даступны сайт partnership.by . - самастойна праверыць валіднасць ssl-сертыфіката на свабодным рэсурсе, напрыклад: https://www.sslshopper.com/ssl-checker.html#hostname=wiki.falanster.info
(уставіць патрэбны дамен сайта)
- праверыць даступнасць сайта ў свеце: https://tools.pingdom.com/#5ad6f0b1b7c00000 - праверыць ping па дамену (для карыстальнікаў дэсктопаў Unix/Linux, Windows, Mac): $ ping wiki.falanster.info - праверыць з тэрміналу з дапамогай уціліты curl (выкарыстоўваючы bash (linux, на windows таксама можна, было б жаданне): $ curl -ILk wiki.falanster.info
калі ўсё зрабілі, нічога не дапамагло і не зразумелі, напісаць у трэла/slack з падрабязным апісаннем і скрынамі (здымкамі экрану) праверак, апісаных вышэй.
P.S. creator мусіць своечасова правяраць адказы ад team і закрываць/перамяшчаць картку ў "Зроблена" своечасова (для трэла), ці адпісацца ў Slack, што праблема вырашана.