Як загрузіць артыкул у блог
Материал из Вікі Фаланстэра
- Заходзіце ў WordPress (для гэтага патрэбна прайсці па спасылцы https://it.falanster.by/blog/admin і ўпісаць імя ці пошту і пароль)
- На панелі кіравання абіраеце "Запісы", потым "Дадаць новы"
- Дадаеце загаловак і тэкст (пажадана тэкст перад гэтым закінуць у блакнот, каб адфарматаваць. Перад тым, як заліваць, трэба азнаёміцца з правіламі блога)
- Дадаеце малюнкі (пажадана каля двух-трох у тэксце - для гэтага выбіраеце “Уставіць медыяфайл” і запампоўваеце тыя фоткі, што жадаеце закінуць у артыкул)
- У графе "Snippet Preview" укажыце "Meta Preview" (коратка паведаміце тэму артыкула)
- Дадаеце ўвартую ўвагі выяву (для гэтага трэба запампаваць спецыяльна падрыхтаваны фотаздымак памерамі 1500х848)
- Дадаеце тэгі
- Дадаеце патрэбныя катэгорыі
- Праглядваеце запіс праз "Папярэдні прагляд"
- Публікуеце