Роля — Ключнік (Захавальнік)

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Ключнік (сін. Захавальнік) — кіпер, шэду, цэрбер, палтэргейст, шаразве'р, праяўленне жыцця ці чалавек, які мае некаторыя асаблівыя абавязвкі і правы, якія датычацца захавання базы (прасторы) утульнай і бяспечнай.

Абавязкі і правы

Абавязкі:

  1. Падтрымліваць каляндар у актуальным стане. Нагадваць удзельнікам і арганізатарам пра каляндар, штотыдзень;
  2. Абазначаць дзень і час генеральнага прыбярання (Вялікі Суботнік) не радзей за 1 раз на 6 месяцы;
  3. Інспектаваць наяўнасць расходнікаў (вада, пячэнкі, сурвэткі, моючыя сродкі і іншыя радасці жыцця), адзначаць у трэла і замаўляць іх (раз на 2-3 месяцы);
  4. Інфармаваць праз трэла Савет Трох, калі на базе нешта не так (паламана, знікла рэч);
  5. Абавязваць іншых прыбіраць за сабой (падмятаць, палысосіць, зціраць пыл, мыць буфет, кружкі, талеркі) або самому рабіць гэту уборку.

Права:

  1. Распавядаць пра дзейнасць Фаланстэра навічкам, гасцям прасторы (пажадана па-беларуску);
  2. Мець ключ ад базы і яе памяшканняў, берагчы яго;
  3. Знаходзіцца на базе ў зручны для сябе час, карыстацца базаўскімі рэчамі для вырашэння справаў Фаланстэра;
  4. Расшарваць свой ключ актывістам, з дазволу Праўлення Фаланстэра (Савета Трох);
  5. Дапамагаць прыбяраць памяшканне і тэхніку пасля сустрэч/мерапрыемстваў, матываваць людзей дапамагаць;

Абавязкі, якія трэба шарыць з Саветам Трох:

Дадатак: пры адсутнасці Савета або іх просьбе бярэ на сябе.

  1. Праводзіць інструктаж па правілам карыстання памяшканнем, тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспекі для новых ініцыятыў і ўдзельнікаў, якія карыстаюцца памяшканнем;
  2. Назіраць за парадкам на базе;

Хто ў саку

Бягучыя ключнікі (студзень 2020 - па цяпер)


Гісторыя ключнікаў

Зыйшлі з ролі: Valeria (обсуждение) 15:41, 24 октября 2018 (UTC) - скончана 25.03.2019 --Валасюк Ксенія (обсуждение) 11:48, 3 марта 2019 (UTC) - скончана 22.07.2019

Карысныя спасылкі