Фаланстэр-2020

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Версія на люты 2020

Ядро

Вызначэнне

Удзельнік Ядра - гэта актывіст, які разумее і прымае (падзяляе) у дзейнасці, а таксама які распаўсюджвае ідэі (місію), каштоўнасці і прынцыпы працы Фаланстэра, як сярод іншых удзельнікаў, так і ў грамадстве.

  • Удзельнік Ядра (Асновы) адказвае за некалькі дапаможных працэсаў (2+) і адзін праект або накірунак.
  • Удзельнік ядра арганізацыі паказве ўстойліваю цікавасць да дзейнасці напрацягу некалькіх год.

Як стаць часткай ядра

Найперш, вызначыцца, ці патрэбна гэта вам?
  1. Быць адказным ў адным, ці двух праектах арганізацыі і мець поспех там.
  2. Напрацягу паўгады актыўна піярыць Фаланстэр, або адказваць за валанцёрскі накірунак. (Павінны быць бачны індыкатары)
  3. Атрымаць згоду Ядра арганізацыі кансэнсусам.

Удзельнікі

Вызначэнне

Удзельнік Фаланстэра (Удзельнік) - гэта актывіст арганізацыі, які падзяляе яе прынцыпы, каштоўнасці і місію, прымае іх у сваёй дзейнасці.

  • Удзельнік ўключаны ў дзейнасць аднаго, ці некалькіх асноўных, або дапаможных працэсаў, і мае дакладна акрэсленую адказнасць у межах гэтых накірункаў.
  • Удзельнік можа выконваць і кіруючыя ролі, рэалізуючы рашэнні Ядра (праектная дзейнасць, адказнасць за накірунак).

Як стаць удзельнікам?

  1. Шэсць месяцаў паспяхова ўдзельнічаць ў накірунках праекта.
  2. Напісаць матывацыйны ліст: Чаму я хачу ў Фаланстэр, разам з рэкамендацыяй ад двух сталых удзельнікаў і заплаціць унёсак.
  3. Прачытаць дзве кнігі з прапанаванага спісу.
 Чытаць дэтальней

Адносіны паміж Ядром і Удзельнікамі

Роль ядра

Удзельнікі Ядра называюць сябе Настаўнікамі.

Настаўнік нясе адказнасць за арганізацыю прасторы і рэсурсаў для рэалізацыі місіі арганізацыі. Настаўнікі перадаюць веды вучням і ацэньваюць іх.

Роль удзельніка

Удзельнікі Фаланстэра называюць сябе Вучнямі.

Вучні паважаюць і давяраюць Настаўнікам. Спачатку Вучні следуюць за Настаўнікам, пасля дасягнення узроўню адкрываюць для сябе магчымасці стаць удзельнікам ядра - Настаўнікам.

Цікавыя спасылкі