Уводзіны ў Фаланстэр на адной старонцы
Цягам гадоў мы трохі палепшылі гайд для навічка. Таму чытайце, як хутка зарыентавацца ў Фаланстэры.
Содержание
- 1 Я зусім новенькі, як мне зарыентавацца ў сусвеце пад назвай Фаланстэр?
- 2 З кім вырашыць пытанне па гэтай ці той задачы?
- 3 Дзе браць грошы?
- 4 Дзе прачытаць пра прыняццё рашэнняў
- 5 У каго ляжыць ключ…
- 6 Хто каардынуе каго?
- 7 Як паліваць вермі-ферму…
- 8 Як замовіць ваду на базу?
- 9 Хто вядзе камунікацыю праз асноўны e-mail Фаланстэра
- 10 Як узяць рэч для карыстання па-за сцены Фаланстэра?
- 11 Карысныя спасылкі
Я зусім новенькі, як мне зарыентавацца ў сусвеце пад назвай Фаланстэр?
Пасля таго, як самавызначышся часткай Фаланстэра, калі ласка, запытай адказнага зрабіць табе копію гэтай дошкі. Там усё раскладзена па палічках. А каб не губляць час, чытай пункты ніжэй.
З кім вырашыць пытанне па гэтай ці той задачы?
- Даведацца, хто адказны: запытаць у канале ў Слэк (#general, #random і іншыя, якія могуць на ваш погляд спрацаваць)
- Тэгаць стваральніка карткі ў Трэла і далучыўшыся да карткі (можна ўсіх праз тэг @card).
- Запытаць у кагосьці з Фаланстэра.
Дзе браць грошы?
- ВЫкарыстоўваць бюджэт удзелу.
- Заплаціць сваімі і потым узяць з бюджэта удзелу.
Дзе прачытаць пра прыняццё рашэнняў
Перад тым, як пачынаць працэс прыняцця рашэння, запісаць пытанне на нейкі носьбіт (трэла, слэк, луміа) За канкрэтнае рашэнне адказвае адзін чалавек.
Рэкамендуецца прымяніць 2-3 спосабы прыняцця рашэння. Такім чынам, рашэнне будзе найбольш збалансаваным і пройдзе механізм унутранай кансультацыі.
У каго ляжыць ключ…
- у ключніка
- можна запытваць ключ у ключніка. Ён перадае пад сваю адказнасць і павінен праінфармаваць пра гэта Савет (Міхась, Света, Сяргей і іншых у канале ў слэк)
- можна стаць ключнікам
Хто каардынуе каго?
Звычайна пытанне паўстае, калі новы чалавек хоча далучыцца і шукае галоўнага. Альбо калі адказнага няма на месцы.
- Даведацца, хто адказны: запытаць у канале ў Слэк (#general)
- Тэгаць стваральніка карткі ў Трэла і далучыўшыся да карткі (можна ўсіх праз тэг @card).
- Напісаць на пошту falanster@gmail.com
Калі на месцы няма адказнага за той ці іншы рэсурс, які запытваецца кімсьці з валанцёраў альбо старонняй арганізацыяй, то папрасіць пачакаць вяртання адказнага і запытаць пасля.
Як паліваць вермі-ферму…
Тут складзена ўсё дэталёва Як сачыць за вермі-фермай
Як замовіць ваду на базу?
- Зарэгістравацца на сайце 202.by
- Заказаць ваду
- Пераканацца, што хтосьці будзе на базе, і ён мае грошы аплаціць (прыкладна каля 22 р.)
- Прыняць ваду на базе. Узяць абавязкова чэк і дамову.
Хто вядзе камунікацыю праз асноўны e-mail Фаланстэра
- Па-першае, email Фаланстэра falanster.by@gmail.com
- Па-другое, яго вядуць Міхась, Света, Сяржук.
Неабходна адказваць карыстальнікам у сац. сетках.
Як узяць рэч для карыстання па-за сцены Фаланстэра?
Тэхналогія празрыстасці або Правілы брання рэчаў на асабістыя патрэбы
Карысныя спасылкі
- Прачытаць кнігу Фрэдрыка Лалу «Адчыняючы арганізацыі будучыні»
- Нашы каналы камунікацыі