Профiль Фаланстэра

Материал из Вікі Фаланстэра
Перейти к: навигация, поиск

Falanster_Profile

Асноўная інфармацыя

F 2018 banner 3.png
Назва арганізацыі Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Фаланстэр"
Акронім МГА "Фаланстэр"
Кантактная асоба Святлана Ермаковіч
Зарэгістраваны адрас 220034, г. Мінск, вул. З.Бядулi, 3, пам. 2Н
Тэлефон +375 29 860 23 12
Website falanster.by
Email falanster.by@gmail.com
Старшыня праўлення Міхаіл Волчак
Год заснавання 2010
Рэгістрацыйны нумар № 05/0904
Іншыя кантакты FB, VK

Місія

Мы каманда сацыяльных наватараў, якая з дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Дзеля таго мы прасоўваем шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў адкрытай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.

Бачанне

З дапамогай асветніцкай, арганізацыйнай і інфраструктурнай актыўнасці пераразмеркаваць уладу: раскрыць сапраўдную сутнасць лічбавых тэхналогій і паказаць прыклады іх прамога практычнага прымянення грамадствам і грамадзянамі.

Вынікам нашай дзейнасці становіцца грамадства, актыўна ўключанае ў стварэнне законаў, у развіццё і ў прыняццё рашэнняў.

Каштоўнасці

  • інаватыўнасць,
  • аўтаномнасць,
  • калектывізм,
  • адкрытасць,
  • узаемадапамога,
  • уключанасць,
  • сацыяльная роўнасць.

Мэты

  1. Пашырыць выкарыстанне свабоднага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
  2. Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
  3. Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян, каб актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.

Накірункі дзейнасці

На сёння мы маем тры асноўныя накірункі дзейнасці:

  1. Мапа заўтрашняга дня - павялічваем бачнасць грамадскіх арганізацый і ініцыятыў праз рэалізацыю інтрактыўнай вікі-мапы і асветніцкай дзейнасці ў рэгіёнах.
  2. Doika - айцішнае рашэнне для дапамогі грамадскім арганізацыям рэалізоўваць фандрайзінг мікраданэйтамі на сваіх сайтах.
  3. Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, умацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi.
  4. Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лічбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў.
  5. Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянскай супольнасці.
  6. Улазіны - дапамога супольнасцям і ініцыятывам інфраструктурна (прастора і тэхніка для правядзення мерапрыемстваў).


Дасягненні

  1. Лічбы. Падчас актыўнасці асветніцкіх клубаў і праектаў з 2011 года прыцягнута да валанцёрскай дзейнасці больш за 500 чалавек. У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 3000 чалавек.
  2. Лічбавая майстэрня. Удзельнікамі Drupal-клуба (2011-2012), а пасля Лічбавай майстэрні (з 2016), створаны больш за 15 анлайн платформ для некамерцыйных арганізацый, вырашана больш за 100 задач грамадскіх арганізацый, праведзена каля 40 кансультацый, а таксама патрачана больш за 900 гадзін.
  3. Роварны рух. Створаны «Дапаможнік раварыста» (2013 - 2017) — брашура для раварыстаў (сумарны наклад 800 штук, больш за 1500 скачванняў), мэта якой - прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусi. На сёння Фаланстэр падтрымлівае роварны рух праз Роварны куток.
  4. Вікіфікацыя. Падчас актыўнага развіцця арганізацыйнай і асветніцкай дзейнасці колькасць артыкулаў у Вікіпедыі павялічылася амаль удвая: з 80 (2014) да 145 тысяч (2017), было праведзена больш за 40 мерапрыемстваў, палепшана інфраструктура супольнасці, створана беларуская юзэр-група (2015), праведзена першае міжнароднае мерапрыемства Вікілетнік (2017), а таксама сумесна створана «Вікі-дапаможнік» (2015) — брашура-iнструкцыя для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі (папяровы наклад - 300 штук, таксама больш за 600 скачванняў).
  5. Градка. Дзейнасць па прасоўванню адкрытага кода і кантэнта прывяла да стварэння філіяла Creative Commons (2014), а ў 2017 годзе унесены прапановы зменаў ў закон аб аўтарскім праве датычна адкрытых Ліцэнзіяў. Камандай градкі праведзена больш за 30 публічных лекцый і майстар-класаў, кансультацый з агульнай аўдыторыяй больш за 800 чалавек.

Фаланстэр з'яўляецца акрэдытаванай арганізацыяй EVS, заснавальнікам Юзэр-групы вікі супольнасці, сузаснавальнікам Маладых Піратаў Еўропы, членам Пірацкага Інтэрнацыянала, філіялам Creative Commons, удзельнікам сеткі WebWeWant, а таксама актыўна вядзе міжнародную дзейнасць.

Цікава ведаць

Інфаграфіка