Фаланстэр-2020
Версія на люты 2020
Содержание
Ядро
Вызначэнне
Удзельнік Ядра - гэта актывіст, які разумее і прымае (падзяляе) у дзейнасці, а таксама які распаўсюджвае ідэі (місію), каштоўнасці і прынцыпы працы Фаланстэра, як сярод іншых удзельнікаў, так і ў грамадстве.
- Удзельнік Ядра (Асновы) адказвае за некалькі дапаможных працэсаў (2+) і адзін праект або накірунак.
- Удзельнік ядра арганізацыі паказве ўстойліваю цікавасць да дзейнасці напрацягу некалькіх год.
Як стаць часткай ядра
Найперш, вызначыцца, ці патрэбна гэта вам?
- Быць адказным ў адным, ці двух праектах арганізацыі і мець поспех там.
- Напрацягу паўгады актыўна піярыць Фаланстэр, або адказваць за валанцёрскі накірунак. (Павінны быць бачны індыкатары)
- Атрымаць згоду Ядра арганізацыі кансэнсусам.
Удзельнікі
Вызначэнне
Удзельнік Фаланстэра (Удзельнік) - гэта актывіст арганізацыі, які падзяляе яе прынцыпы, каштоўнасці і місію, прымае іх у сваёй дзейнасці.
- Удзельнік ўключаны ў дзейнасць аднаго, ці некалькіх асноўных, або дапаможных працэсаў, і мае дакладна акрэсленую адказнасць у межах гэтых накірункаў.
- Удзельнік можа выконваць і кіруючыя ролі, рэалізуючы рашэнні Ядра (праектная дзейнасць, адказнасць за накірунак).
Як стаць удзельнікам?
- Шэсць месяцаў паспяхова ўдзельнічаць ў накірунках праекта.
- Напісаць матывацыйны ліст: Чаму я хачу ў Фаланстэр, разам з рэкамендацыяй ад двух сталых удзельнікаў і заплаціць унёсак.
- Прачытаць дзве кнігі з прапанаванага спісу.
Чытаць дэтальней
Адносіны паміж Ядром і Удзельнікамі
Роль ядра
Удзельнікі Ядра называюць сябе Настаўнікамі.
Настаўнік нясе адказнасць за арганізацыю прасторы і рэсурсаў для рэалізацыі місіі арганізацыі. Настаўнікі перадаюць веды вучням і ацэньваюць іх.
Роль удзельніка
Удзельнікі Фаланстэра называюць сябе Вучнямі.
Вучні паважаюць і давяраюць Настаўнікам. Спачатку Вучні следуюць за Настаўнікам, пасля дасягнення узроўню адкрываюць для сябе магчымасці стаць удзельнікам ядра - Настаўнікам.